Навіны

У Гродне рэканструююць старажытны будынак у Новым Свеце. Гараджанам прапануюць абмеркаваць праект

Драўляны асабняк на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад будынак адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння. Ужо падрыхтавана справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА). Гродзенцам прапаноўваюць прыняць удзел у грамадскіх абмеркаваннях і выказацца наконт праекту.

Як будуць рэканструяваць дом на Міцкевіча, 9

У апублікаванай справаздачы з’явіліся абмерачныя чарцяжы дома. Паводле іх, у будынка пашкоджаны падмурак — расколіны з’явіліся з-за вымывання раствора. Сам дом абліцаваны вагонкай, на некаторых аконных рамах захаваліся разьбяныя дэкаратыўныя элементы, на іншых яны страчаны.

Чарцёж дома на Міцкевіча, 9. Крыніца: справаздача АУНА, grodno.gov.by

Праект рэканструкцыі прадугледжвае перабудову будынка ў шматфункцыянальны аб’ект з крамай на першым паверсе і офісамі на другім. Архітэктурнае аблічча будынка ўвяжуць з прылеглымі аб’ектамі шэраговай гістарычнай забудовы.

Прылеглую да дома тэрыторыю добраўпарадкуюць: азеленяць, пракладуць дарожкі. Будынак падключаць да электрычнасці, сувязі, водаправода і каналізацыі. Ацяпленне будзе альбо ад гарадскіх цепласетак (прыярытэтны варыянт), альбо ад уласнай міні-кацельні з электракатламі, альбо ад міні-кацельні на газавым паліве ці на біямасе. Пад’езд да будынка будзе з боку Міцкевіча.

Месца будаўніцтва ўваходзіць у зону аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і водаахоўную зону Гараднічанкі.

Распрацоўкай праекту займаецца бюро, якое спраектавала некалькі будынкаў у Гродне

Верагодна, распрацоўкай праекта рэканструкцыі дома па Міцкевіча, 9 будзе займацца гродзенскае бюро «Інтэлсток інжынірынг». У студзені 2022 года фірма ўжо праводзіла даследванне будынку.

Дом на Міцкевіча — не першы праект, за які бярэцца фірма. Бюро спраектавала новы гандлёвы цэнтр на Дзевятоўцы, офісны будынак на Вялікай Траецкай, 25, а таксама офіс IT-кампаніі на Маставой.

Некаторыя праекты «Інтэлсток інжынірынг» атрымлівалі ўзнагароды. У 2024 годзе бюро адзначылі на архітэктурнай прэміі IAD AWARDS 2024 ARCHITECTURE & DESIGN COMMUNITY (ADC). Узнагароды атрымалі за праект офіснага будынка на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Дубко, а таксама за офісны будынак на Вялікай Траецкай.

Дзе можна ўнесці прапановы па праекце?

Грамадскія абмеркаванні аб уплыве работ на навакольнае асяроддзе пройдуць з 19 сакавіка па 18 красавіка 2025 года.

Азнаёміцца ​​са справаздачай аб АУНА можна:

  • На сайце Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта,
  • Ва ўладальніка будынка ТАА «Формула вады», па адрасе вул. Падольная, 24. Кантактная асоба: дырэктар Бубенін Аляксей Вітальевіч, тэлефон: +375 333 266 668, е-mail: info@formulah2o.by,
  • У распрацоўніка АУНА індывідуальнага прадпрымальніка Мал’еўскай Вольгі Віктараўны. Тэлефон: +375(29) 7 881 702, е-mail: 375 297 881 702@yandex.ru.

Накіраваць заўвагі і прапановы па справаздачы можна:

  • У Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт. Па адрасе плошча Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна. e-mail: gorisp@gorod.grodno.by.
  • Індывідуальнаму прадпрымальніку Мал’еўскай Вользе Віктараўне. Юрыдычны і паштовы адрасы: г. Гродна, вул.Курчатава, 3−5; тэлефон: +375 (29) 7 881 702; e-mail: 375 297 881 702@yandex.ru.

Будынак некалькі разоў хацелі знесці

Дом на Міцкевіча, 9 пабудавалі ў пачатку ХХ стагоддзя. У будынка няма статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак ён знаходзіцца ў гістарычным раёне Новы Свет. Некалькі разоў закінуты будынак хацелі знесці, але гараджане былі супраць. У 2020 годзе дом набыла кампанія «Формула вады». Умовы продажу ўключалі забарону на разбурэнне, пашкоджанне будынка, пагаршэнне яго тэхнічнага стану і навукова неабгрунтаваную змену параметраў, страту канструктыўных і архітэктурных асаблівасцяў, пагаршэнне яго ўспрымання, неабгрунтаваную змену архітэктуры фасада.

Прадстаўнік кампаніі-ўладальніка Дзмітрый Жук у 2021 годзе казаў, што «пастаўлена задача захаваць гістарычнае аблічча». На першым паверсе дома планавалі адкрыць магазін фермерскіх прадуктаў і кафэ ў стылі 1990-х. На другім паверсе — размясціць пяць апартаментаў.

Чытайце таксама: Нашчадак уладальніка дома на Міцкевіча: «Думаеце, я б давёў яго да такога стану?»

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025