Навіны

Wirtualna Białoruś: будынак «Мацежы школьнай» хочуць аддаць расійскаму консульству

У будынку на Гараднічанскай, 40 у Гродне, дзе была «Польска Мацеж школьна» і Грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, могуць размясціць консульства Расійскай Федэрацыі. Пра гэта піша Wirtualna Białoruś са спасылкай на свае крыніцы.

UPD. З 24 сакавіка 2025 года Генеральнае консульства Расіі ў Гродне сапраўды будзе працаваць на Гараднічанскай, 40. Пра гэта 22 сакавіка паведамілі ў Telegram-канале консульства.

Згодна з рэестрам, кампанія, якая купіла будынак на аўкцыёне ў 2023 годзе пасля ліквідацыі арганізацыі, больш ім не валодае. На фатаграфіі ад чытача бачныя элементы інфраструктуры, характэрныя для консульства: будка аховы на ўваходзе, плот і сістэма відэаназірання.

Былы будынак «Матежы школьнай» Крыніца: Wirtualna Białoruś

Чым была «Мацеж» і чаму яе ліквідавалі

«Польска Мацеж школьна» працавала з 1995 года. Яна была адной з найстарэйшых польскіх арганізацый Беларусі і адной з найбуйнейшых польскіх грамадскіх школ у свеце. Пры ёй быў грамадскі ліцэй для вывучэння польскай мовы, гісторыі і культуры. Колькасць вучняў даходзіла да 2100 чалавек у год.

Пры «Мацежы» працавала бібліятэка, універсітэт трэцяга ўзросту для пажылых людзей, клуб жанчын «Гараднянка» і іншыя гурткі і ініцыятывы. Таксама «Мацеж» ладзіла метадычныя канферэнцыі для настаўнікаў школ і дзіцячых садкоў, конкурсы для дзяцей і падлеткаў.

Рэпрэсіі супраць арганізацыі пачаліся ў 2021 годзе. Прычынай, нібыта, стала незаконная дзейнасць у сферы адукацыі. Ліквідацыя «Мацежы» была адным з этапаў ціску на польскую меншасць. Ён узмацніўся пасля выбараў у Беларусі 2020 года і быў часткай рэпрэсій у дачыненні да беларускага грамадзянскай супольнасці.

Арганізацыю ліквідавалі ў 2022 годзе. Акрамя таго, праз суд «Мацежы» налічылі 300 тыс. рублёў штрафу і 500 тыс. рублёў нясплачаных падаткаў.

Хто мог купіць «Мацеж»

Былы будынак «Мацеж школьнай» прадалі на электронных таргах у сакавіку 2023 года. На аўкцыён заявіўся адзін удзельнік. Ён і набыў будынак за 1 454 тысячы рублёў. Арганізатар аўкцыёну не раскрыў асабістыя дадзеныя пакупніка канфіскаванай у польскай меншасці нерухомасці.

Плошча будынка былой «Матэжы» складае 1 053,7 кв. метра, а плошча ўчастка — 0,12 га. У куплі будынка быў зацікаўлены Станіслаў Семашка, былы прэзідэнт Саюза палякаў Беларусі, які падтрымліваецца ўладамі, і ўладальнік гасцінічнага бізнесу. Таксама ёй цікавілася група кампаній «Спектр», уладальнік ТЦ Kazzarma Mall і тыпаграфіі «Спектр», гандлёвага комплексу Bazzar і некалькі будынкаў у Скідзелі. Кампанія займаецца таксама перавозкамі і гандлем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025