Здароўе і спорт

Грыбадыета, грыбафітнес і грыбатэрапія. Партызанскія спосабы пахудання ад рэдактаркі Hrodna.life

Калі б у ліпені я не занялася сваім здароўем, а заадно і пахуданнем, не вытрымала б жнівеньскі поствыбарчы марафон з акцыямі пратэсту. За гэты месяц я выклалася па поўнай. Каб вярнуцца ў форму, бяру тайм-аўт і сыходжу ў лясы. Буду збіраць грыбы. Не вярнуся да тых часоў, пакуль белыя і мухаморы не пачнуць мне сніцца замест аўтазакаў.

Белыя пайшлі

Вагаў ў мяне з сабой няма. Сантыметровай стужкі таксама. Фітнес-бранзалет з крокамерам згубіўся. Ніякага кантролю за сітуацыяй не будзе. Я не ведаю, колькі ўдасца скінуць, і ці ўдасца наогул. Ні з кім са спецыялістаў свой грыбарэлакс я не ўзгадняла. Усё толькі пад маю адказнасць. Калі раптам спрацуе — запатэнтую потым партызанскі метад грыбапахудання.

Букет з белых грыбоў

Грыбафітнес

Увесь тыдзень у мяне быў правільны рэжым. З раніцы — гадзінная прагулка ў лесе. Па папярэднім досведзе гэта каля 4−5 кіламетраў. Раніцай яшчэ раса і я шпацыравала па прасёлкавай дарозе з палкамі для скандынаўскай хады.

Пасляабедзенны фітнес складаўся з бязмэтнага хаджэння па лесе з нажом. Хаду дапаўнялі глыбокія нахілы і прысяданні па грыбы. Комплекс практыкаванняў заканчваўся пераноскай цяжараў - пакетаў са здабычай да дома. Ад такога фітнесу адмовіцца цяжка. Гэта вам не спартзала, дзе глядзіш на гадзіннік у чаканні канца трэніроўкі.

Пайшла ў лес — і пра час забылася. Азірнулася — а дзвюх гадзін як не бывала.

Прагулкі тройчы ў дзень і нахілы па грыбы — аснова фітнесу ў лесе

Вячэрняя прагулка самая кароткая — можна адарвацца ад камп’ютара і выйсці паглядзець на закат. Добра, што ў прыцемках грыбоў не відаць. Можна хутка вярнуцца назад.

Грыбадыета

Ні стравы без грыбоў - дэвіз гэтага тыдня. На сняданак у мяне яечня з грыбамі. На абед — гародніна з грыбамі. На вячэру — грыбны салат. Грыбы добра ідуць з мясам і з кашай. З памідорамі і з бураком. Іх можна заядаць пятрушкай і кропам. Смажыць з цыбуляй і тушыць з морквай. Ці падаваць пад соусам бешамель.

Пакуль толькі з грыбнымі дэсертамі без варыянтаў. Калі ў каго раптам ёсць рэцэпт дыетычнага грыбнога торта — з удзячнасцю прыму ў дар.

100 грам грыбоў - гэта 50 ккал, 1 г тлушчу, 1,5 г бялку, 7 г вугляводаў, 4 г клятчаткі. Грыбы ўтрымліваюць калій, селен, жалеза і вітаміны D і. В.

Грыбы лічацца «цяжкай» ежай. З-за клятчаткі яны павольна пераварваюцца. Гэта дае доўгае адчуванне сытасці. Замена часткі прадуктаў грыбамі дазваляе знізіць агульную каларыйнасць ежы.

Яшчэ ўспомнілася, як дыетолаг казала пра стрэс, гармоны і пахуданне. Пакуль усё на нервах — карцізол і адрэналін не дадуць наладзіць нармальны абмен рэчываў. Спачатку трэба супакоіцца. Тады і пахуданне пачнецца.

Грыбатэрапія

Гриботерапия вельмі добра супакойвае нервы. І нож у руках — таксама.

Пашанцавала з надвор’ем

Лес вакол зялёны, неба сіняе. Самыя правільныя колеры. Вакол цішыня. Ночы чорныя. Грыбы белыя. Гармонія вяртаецца ў свет.

Здаецца, я так супакоілася, што магу не хвалявацца за пахуданне. Ужо і так добра. Асабліва, пакуль у лесе і ніхто не бачыць.

Гэта верас. Грыбоў няма. Праверана

Чытай больш:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Трэніруюцца на коціках і ставяць кропку ў пачатку. Як гродзенцы стварылі ў цэнтры Вільні ўласную прастору

Пакуль Воля і Зміцер Фурманавы чакаюць дзіця, іх уласная справа ўжо нарадзілася. Сям’я з Гродна…

1 чэрвеня 2024

Чорная айс-матча, трускаўкавы «Чмель», кававы смузі. Кавярні Гродна прапануюць эксперыменты і класіку да летняга сезона

Кавярні Гродна прапануюць класічныя летнія напоі для тых, хто любіць звыклыя смакі і гатовы эксперыментаваць:…

1 чэрвеня 2024

«Нашы песні зубастыя толькі ў Беларусі». Стас Пачобут з Deviation расказаў пра новы гурт, дзяцей і тры месяцы арышту

Заснавальніка анарха-панк-гурта Deviation Стаса Пачобута затрымлівалі яшчэ да прыходу да ўлады Лукашэнкі. Аднойчы чвэрць года…

31 мая 2024

У Мінску смецце могуць сартаваць неэкалагічна — жыхары занепакоеныя. Даведаліся, ці чакаць такога ў Гродне

Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка (МГЖГ) нацякнула аб пераходзе на двухкантэйнерную сістэму збору камунальных адходаў. Эколагі…

30 мая 2024

На мяжы Беларусі з ЕС зноў неспакойна. Хто і за колькі дапамагае мігрантам і як у нашай краіне караюць такіх правадыроў (гады калоніі і штрафы)

Апошнія некалькі месяцаў расце колькасць нелегальных мігрантаў, якія праз нашу краіну спрабуюць трапіць у ЕС.…

29 мая 2024

Кветачка-сямікветачка стала маяком сяброўства. Як прайшоў Фестываль нацыянальных культур у Клайпедзе

Больш за 300 артыстаў на канцэрце, 180 удзельнікаў культурнай праграмы ў 100 павільёнах ад 15…

29 мая 2024