Пра нас

Hrodna.life — выданне пра жыццё горада і жыццё ў горадзе. Мы трымаем руку на пульсе Гродна і кожны дзень пішам пра важныя гарадскія падзеі ды тых, хто ў гэтым горадзе жыве.

Мы пішам пра дасягненні і праблемы Гродна і гродзенцаў, разважаем, як зрабіць горад лепшым, публікуем унікальныя гістарычныя матэрыялы, якіх няма больш ні ў кога.

На Hrodna.life мы збіраем свежыя навіны гарадскога жыцця толькі з правераных крыніц ды публікуем уласныя аўтарскія артыкулы, рэпартажы, інтэрв'ю, агляды і г. д.


Наша місія

Hrodna.life — выданне для ўсіх, хто любіць Гродна, дзе б яны і мы не былі. Фіксуем рэчаіснасць і расказваем гісторыі, каб берагчы сваё і набліжаць вас і нас да Гродна. Грунтуемся на лакальным патрыятызме, беларускасці, інклюзіўнасці і правах чалавека.


У 2007−2016 гадах мы працавалі пад брэндам «Твой стыль» — заходзь на наш стары сайт-архіў, каб знайсці мноства тэкстаў, што і сёння не страцілі актуальнасці.

Па пытаннях супрацоўніцтва, размяшчэння рэкламы ды іншых пішыце на info@hrodna.life.

Наш Алень Лявон

Пра нас

Алень Лявон — маскот рэдакцыі Hrodna.life. Паводле рэдакцыйнай легенды, гэта нашчадак аленя святога Губерта. Таго самага аленя з крыжом паміж рагамі, які ўжо амаль 500 гадоў знаходзіцца ў гербе Гродна (дарэчы, ёсць версія, што гэта не алень Губерта, а алень Яўстафія).


Кантакты

email: info@hrodna.life