Навіны

«Всегда вас поддерживал». Папа задержанного гродненца написал открытое письмо к Лукашенко

Александр Фурманов обратился к главе Беларуси с открытым письмом. Его сына Дмитрия Фурманова, координатора инициативной группы Светланы Тихановской по Гродненской области, схватили вместе со стулом из-за стола, где он собирал подписи во время пикета 29 мая.

Свобода приводит его письмо ниже полностью.

«Адкрыты ліст-зварот да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Р.
Ад падпалкоўніка ў адстаўцы, інваліда 2-й групы Фурманава Аляксандра Васільевіча, бацькі Фурманава Дзьмітрыя Аляксандравіча.

Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!

Склаліся абставіны, якія вымусілі мяне зьвярнуцца да Вас з гэтым лістом-зваротам.

Я праслужыў у шэрагах Узброеных Сіл 27 гадоў. У 1989 годзе, пасьля заканчэньня вучобы ў ваеннай акадэміі імя Фрунзе ў горадзе Масква, я па ўласным жаданьні (бо меў на гэта права) быў накіраваны для далейшага праходжаньня службы ў Беларусь, горад Горадню на пасаду камандзіра вайсковай часткі. Зь велізарным задавальненьнем я са сваёй сям’ёй (жонка і два сыны) прыехаў у Беларусь.

На вялікі жаль, мы адразу ж сутыкнуліся зь цяжкасьцямі, асноўная зь іх — гэта адсутнасьць жытла, цягам 9 гадоў нам зь сям’ёй давялося бадзяцца па здымных кватэрах, жыць на тэрыторыі часткі ў прыстасаваным пад жыльлё памяшканьні. За гэты час наш старэйшы сын пасьпеў скончыць школу, адслужыць у арміі Рэспублікі Беларусь, ажаніцца і ў нас нарадзілася ўнучка. На нашу вялікую сям’ю мы зь цяжкасьцю атрымалі двухпакаёвую кватэру, у якой я пражываю з жонкай дагэтуль.

Нашыя абодва сыны Аляксей і Дзьмітры атрымалі вышэйшую адукацыю, скончылі ўнівэрсытэты, на дадзены момант па спэцыяльнасьці не працуюць, бо няма магчымасьці ўладкавацца на годную працу ў адпаведнасьці з атрыманай адукацыяй, усюды квітнее пратэкцыянізм, кумаўство, хабарніцтва.

Ужо падрасьлі ўнукі, іх у нас пяцёра ад старэйшага сына і праўнучка. Старэйшая ўнучка здымае кватэру (сваю пабудаваць няма ніякай магчымасьці), заканчвае горадзенскі ўнівэрсытэт [імя Янкі Купалы], унук вучыцца ў аграрным унівэрсытэце, абодва яны ня бачаць пэрспэктывы для нармальнага працаўладкаваньня па спэцыяльнасьці і годнага жыцьця ў нашай краіне, як і большасьць маладых людзей у Рэспубліцы Беларусь мяркуюць, што давядзецца шукаць лепшага жыцьця за мяжой.

Дзьмітры Фурманаў за сталом, 29 траўня

Наш сын Дзьмітры заўсёды адрозьніваўся высокім пачуцьцём нецярпімасьці да несправядлівасьці, неаднаразова зьвяртаўся да кіраўніцтва і адміністрацыі горада Горадня, дзе паказваў на выпадкі безгаспадарлівасьці і адсутнасьць належнага рэагаваньня чыноўнікаў на названыя недахопы.

На гэтай глебе ён увайшоў у кантакт з блогерам Ціханоўскім Сяргеем, падтрымаў ягоныя ініцыятывы па паляпшэньні жыцьця людзей у Рэспубліцы Беларусь.

Сам ён на дадзеным этапе ня мае ні кватэры, ні добрай працы, яму 36 гадоў, ня можа завесьці сям’ю, займець дзяцей.

29 траўня 2020 году ў горадзе Горадня праходзіў пікет па зборы подпісаў у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Ціханоўскай Сьвятланы, у якім Дзьмітры ўдзельнічаў у якасьці падпісчыка, бо зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы па горадзе Горадня.

Мы, як бацькі, прыехалі на плошчу горада Горадня, пабачыцца з сынам, прывезьлі яму перакусіць, бо ён не пражывае зараз з намі, ён сядзеў за сталом і прымаў подпісы грамадзян.

У гэты час на нашых вачах адбылася правакацыйная акцыя супраць Сяргея Ціханоўскага, мы знаходзіліся побач са столікам, за якім працаваў Дзьмітры. У гэты момант шасьцёра маладых хлопцаў у грамадзянскай форме адзеньня падбеглі да сына, схапілі яго разам з крэслам і пацягнулі праз сквэр да аўтамабіля зь менскімі дзяржаўнымі нумарнымі знакамі. Я разам з жонкай і некалькімі сьведкамі пабег за імі. Яго запхнулі ў аўтамабіль, я спрабаваў спыніць рух аўтамабіля, устаўшы перад ім, але быў ледзь ня зьбіты, пры гэтым атрымаў траўму нагі, але аўтамабіль зьехаў у невядомым накірунку, ёсьць сьведкі, якія зьнялі дадзены інцыдэнт.

Цягам двух сутак мы з жонкай спрабавалі высьветліць, дзе знаходзіцца наш сын пасьля выкраданьня. На нашыя пытаньні ні ў адным РАУС горада Горадні мы не атрымалі пацьверджаньня, дзе ён знаходзіцца. На маю заяву ад 29 траўня 2020 году ў 22 гадзіны 45 хвілін у Ленінскі РАУС горада Горадні аб зьнікненьні сына, я да гэтага часу так і не атрымаў адказу.

Асабліва абураюць паводзіны супрацоўнікаў УУС у дачыненьні да грамадзян, якія зьвяртаюцца да іх па дапамогу. У будынак УУС не ўвайсьці, жалезныя дзьверы, краты, пытаньні канкрэтным асобам не задаць, дзяжурныя адмахваюцца ці ўвогуле не зьвяртаюць увагі.

Даведаўшыся зь іншых крыніц, што наш сын знаходзіцца ў Менску ў ІЧУ, мы выехалі ў Менск 1 чэрвеня для высьвятленьня абставінаў. Нам пацьвердзілі яго месцазнаходжаньне. У дадзены дзень скончылася трохсутачнае затрыманьне без прад’яўленьня абвінавачваньня і працягнулі тэрмін знаходжаньня ў ІЧУ да 10 сутак, пра што нам паведаміў адвакат.

У сувязі з вышэйпададзеным вымушаныя задаць Вам шэраг пытаньняў:

1. Чаму ў нашай дзяржаве не выконваюцца патрабаваньні асноўнага закону Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб свабодзе выказваньня грамадзян?

2. Чаму органы правапарадку замест абароны грамадзян ад самавольства выконваюць зваротныя дзеяньні?

3. Як нашым дзецям і ўнукам жыць у далейшым у такой бяспраўнай дзяржаве?

4. Чаму мой сын незаконна затрыманы і ўтрымліваецца ў ІЧУ?

Аляксандр Рыгоравіч, адкажыце мне, як бацька бацьку, чаму Вашыя дзеці могуць працаваць і жыць годна, а мае дзеці ня маюць такой магчымасьці. Я на працягу ўсяго пражываньня ў Рэспубліцы Беларусь і маёй службы ў шэрагах узброеных сілаў заўсёды Вас падтрымліваў і ставіўся да Вас, як да законна абранага прэзыдэнта зь вялікай павагай.

Чакаю Вашага рэагаваньня на мой зварот.

Фурманаў А.В".


Хотите новых красок и эмоций? Настоящий украшением Вашего интерьера станет картина! Интерьерные картины — заказать можно на сайте 7art.ua. Большой ассортимент, безупречное качество, приемлемые цены, быстрое изготовление.
Поделиться

Последние записи

Фонтаны в Гродно включат 30 апреля. Что в программе?

Сезон работы городских фонтанов в Гродно откроют 30 апреля. С 20:00 в парке Жилибера запланирована…

26 апреля 2024

Бондарева проиграла суд гродненскому сайту — ей пришлось исправить свой пост и оправдаться

О том, за что Ольга Бондарева судилась с гродненским сайтом Grodno.in, она написала сама. Причиной…

26 апреля 2024

$ 3700 — за то, что чуть не умер. Электросварщик взыскал компенсацию после падения на коровнике — не было защиты

Электросварщик одного из предприятий Дятловского района строил коровник без средств защиты - фирма не укладывалась…

25 апреля 2024

Гродненцы хотят знать, куда исчезла табличка в честь Костюшко: создали петицию в горисполком

Гродненцы требуют от чиновников объяснить, куда исчез памятный знак, посвященный пербыванию в Гродно национального героя…

25 апреля 2024

Гродненский сайт подал в суд на Бондареву: защищает деловую репутацию

Общество с ограниченной ответственностью "Гродноин", владелец портала Grodno.in подало иск о защите деловой репутации к…

25 апреля 2024

Белорусы через суды доказывают «польскость» предков. Главный аргумент — посещение костела

Чтобы получить карту поляка, некоторые граждане Беларуси обращаются в суд. Там они просят поменять национальность…

25 апреля 2024