«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі выявыяўленчага мастацтва і сучасных інтэрнэт-тэхналогій, займаецца скандынаўскай хадой і лепкай з гліны. Прыгажосць восені за вакном сталыя гродзенцы спалучаюць з карыснымі ведамі ў душэўнай кампаніі. УЗВ — гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі.

«Я набыла шмат сяброў. Мой тэлефон — гэта новыя i новыя кантакты. Я ўдзячная шматлiкiм нашым выкладчыкам. Гэта веды пра наш горад i нашу вобласць, гэта веды пра фота i вiдэаздымку, гэта навучанне запамiнанню. Я спявала i танчыла, дзякуючы нашым заняткам. Я захапiлася ароматэрапiяй, нейраграфiкай, я пяку хлеб, даведалася шмат новых рэцэптаў. Можна бясконца пералiчваць i дзякаваць. Дзякуй УЗВ за веды, за падтрымку сталых людзей!» — дзеліцца ўражаннямі ад навучання студэнтка гродзенскага Універсітэта Залатога Веку Тамара Паўловіч.

Тамара Паўловіч

Навучыцца таму, на што раней не хапала часу

УЗВ — гэта праграма, якая з’явілася ў Гродне ў красавіку 2010 года. Ініцыявалі яе сябры грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар». З 2015 года да арганізатараў далучылася прыватная установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Да прынцыпаў дзейнасці праграмы адносяцца актыўнасць, пазітыўнасць, самадапамога, а таксама палітычная і рэлігійная нейтральнасць. Місія — несці шчасце для старэйшых людзей, якія выходзяць на пенсію. Вядомыя амаль кожнаму словы «Пасля сарака жыццё толькі пачынаецца» сярод студэнтаў і студэнтак праекту пашыраюць свае граніцы і гучаць «Пасля выхаду на пенсію жыццё не скончваецца». Яно не перастае быць жыццём напоўніцу. А часам можа набыць больш колераў. Універсітэт Залатога Веку — гэта магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, развівацца інтэлектуальна, фізічна і духоўна.

«УЗВ я наведваю шэсць гадоў i аб гэтым ніколі не пашкадавала, — кажа Тамара Паўловіч. — Чаму? Для мяне Універсітэт — гэта зусiм новае жыццё, якое адрознiваецца ад таго, калi была праца, дом, дзецi, агарод. Зараз таксама дзецi, агарод ды яшчэ i ўнукi. Але гэта другое, гэта як забаронены плод, калi, паспрабаваўшы аднойчы, не можаш ужо спынiцца. Гэта новыя людзi, новыя ўражаннi, новыя зносiны, новыя бясконцыя веды. Веды, за якiя не атрымлiваеш дрэнных адзнак».

Быць патрэбным сабе і іншым

Універсітэт Залатога Веку — гэта не толькі веды. Гэта перадусім увага да сталых жыхароў горада. Мэта праграмы — паляпшаць жыццё старэйшага пакалення праз яго інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю. У межах праграмы УЗВ праходзяць лекцыі і гасцёўні, працуе больш за 50 курсаў і клубаў, арганізоўваюцца вечарыны, падарожжы, сустрэчы «Жывой бібліятэкі», дзе старэйшае пакаленне дзеліцца гісторыямі свайго жыцця.

Для спадарыні Ларысы Кіркевіч, яшчэ адной студэнткі і па сумяшчальніцтву старшыні Рады Універсітэта Залатога Веку, праект з’яўляецца працягам актыўнасці, якой стала не хапаць пасля заканчэння традыцыйнай працы:

«У 2011-м годзе, калі я ўжо была на пенсіі, мне параілі яго [УЗВ — аўт.] сябры майго сына. Я заўсёды займалася актыўнай грамадскай дзейнасцю, і мне гэтага не хапала. І зараз ва ўніверсітэце я працягваю ёй займацца.

Я працавала ў тэхнікуме, у каледжы і выкладала грамадскія дысцыпліны. Калі мне споўнілася 55 гадоў, дырэктар сказаў: «Усё, час на адпачынак». Калі я выказала жаданне яшчэ папрацаваць, ён сказаў. «За вашай спінай ужо стаіць чарга на гэтае месца. Таму вызваліце, калі ласка, яго». […] І я не адна такая".

УЗВ — лек ад дэпрэсіі

Універсітэт Залатога Веку — гэта стварэнне прасторы для актыўнасці дарослых гродзенцаў. Цікавай рысай праекту з’яўляецца менавіта тое, што акрамя ўдзелу ў шматлікіх занятках, студэнты і студэнткі самыя з’яўляюцца арганізатарамі дабрачынных акцый і розных мерапрыемстваў.

«Да нас прыходзяць людзі, для якіх выхад на пенсію быў шокам, калі іх ставілі перад фактам, што яны абавязаныя сыходзіць на пенсію і вызваляць сваё працоўнае месца. І многія людзі аказваліся ў дэпрэсіі. Наш Універсітэт — лек ад гэтага. Мы тут патрэбныя і сабе, і іншым людзям. […] У адрозненні ад існуючых клубаў і курсаў, наш УЗВ — гэта супольнасць. Гэта амаль 200 чалавек, якія ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. Акрамя таго, што мы самі вучымся і атрымліваем нешта, мы яшчэ і аддаем. Мы робім шмат акцый рознага накірунку — для горада, для іншых людзей ці для самога Універсітэта», — распавядае спадарыня Ларыса.

Узрост, у якім знаходзіцца старэйшае пакаленне — гэта сапраўды залаты век. Залаты, бо характэрызуецца досведам, прафесійнымі ведамі і жыццёвай мудрасцю. Гэтым усім сталыя людзі могуць дзяліцца. Гэта ўсё могуць аддаваць і жыць як для сябе, так і для сваёй сям'і і для іншых. Паўтараючы думку старшыні Рады УЗВ, «гэта залаты час, якім трэба карыстацца».

Заняткі ў другім семестры пачнуццца 25 студзеня, але далучыцца да Універсітэту можна да канца месяца. Студэнтам ці студэнткай можа стаць кожна ахвотны ва ўзросце ад 55 гадоў. Кантактныя нумары: (0−152) 62−01−81, 68−62−80 альбо +37 533 634−10−41 і +37 529 292−01−81 (МТС). Больш інфармацыі пра дзейнасць і планы ўніверсітэта можна атрымаць на старонцы uzv.by.

У гэтым годзе распачаў працу таксама Віртуальны Універсітэт online.uzv.by — пляцоўка, дзе размяшчаюцца анлайн-курсы, праводзяцца прамыя трансляцыі розных адукацыйных мерапрыемстваў, размяшчаюцца карысныя відэа і публікацыі. Старонка накіравана не толькі для тых асоб, якія наведваючь стацыянарныя заняткі курсаў і клубаў Універсітэта Залатога Веку, але і для іншых сталых людзей — у тым ліку з мясцовасцяў, дзе пакуль няма альбо не хапае адукацыйна-асветніцкіх пляцовак для старэйшага пакалення.

Поделиться

Последние записи

Фонтаны в Гродно включат 30 апреля. Что в программе?

Сезон работы городских фонтанов в Гродно откроют 30 апреля. С 20:00 в парке Жилибера запланирована…

26 апреля 2024

Бондарева проиграла суд гродненскому сайту — ей пришлось исправить свой пост и оправдаться

О том, за что Ольга Бондарева судилась с гродненским сайтом Grodno.in, она написала сама. Причиной…

26 апреля 2024

$ 3700 — за то, что чуть не умер. Электросварщик взыскал компенсацию после падения на коровнике — не было защиты

Электросварщик одного из предприятий Дятловского района строил коровник без средств защиты - фирма не укладывалась…

25 апреля 2024

Гродненцы хотят знать, куда исчезла табличка в честь Костюшко: создали петицию в горисполком

Гродненцы требуют от чиновников объяснить, куда исчез памятный знак, посвященный пербыванию в Гродно национального героя…

25 апреля 2024

Гродненский сайт подал в суд на Бондареву: защищает деловую репутацию

Общество с ограниченной ответственностью "Гродноин", владелец портала Grodno.in подало иск о защите деловой репутации к…

25 апреля 2024

Белорусы через суды доказывают «польскость» предков. Главный аргумент — посещение костела

Чтобы получить карту поляка, некоторые граждане Беларуси обращаются в суд. Там они просят поменять национальность…

25 апреля 2024