Л- Лямус. 5 фактаў пра будынак, які не кожны гродзенец здолее адшукаць

На тэрыторыі брыгіцкага манастыра, што паўстаў у XVII стагоддзі, схаваны драўляны будынак — лямус. Гэта найстарэйшы будынак з дрэва у Беларусі. «Гарадзенская азбука» падрыхтавала 5 фактаў пра адзін з таямнічых будынкаў Гродна.

Лямус. Малюнак: Ігар Варкулевіч

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

1. Будынак, які не проста адшукаць

На тэрыторыі брыгіцкага кляштара на вуліцы Карла Маркса, за касцёлам, знаходзіцца драўляны двухпавярховы будынак. Адшукаць яго не так проста не толькі турыстам, але і самім гродзенцам. Але калі зайсці ў двор паміж сцяной манастыра і Домам сувязі, то можна пабачыць адзін з найстарэйшых драўляных будынкаў Беларусі. Пасля рэстраўрацыі, якая працягвалася з 2016 па 2020 год, лямус адкрылі для экскурсій.

2. Цікавы і таямнічы

Лямус брыгіцкага кляштара — цікавы і вельмі таямнічы будынак. Асноўнай яго таямніцай з’яўляецца час пабудовы. Гісторыкі лічаць, што лямус з’яўляецца самай старой драўлянай пабудовай у Беларусі. У некаторых крыніцах будынак датуецца 1630 годам. Але большасць даследчыкаў лічыць, што лямус пабудавалі ў XVIII ст.

Гісторык Мечыслаў Супрон, вывучыўшы планы забудовы горада, зрабіў выснову, што драўляны лямус паўстаў у перыяд з 1753 г. па 1780 г.

3. Пабудаваны без цвікоў

Двухпавярховы будынак лямуса збудаваны з масіўнага бруса на бутавым фундаменце. Адна з яго цікавостак — спосаб злучэння драўляных элементаў. Пры пабудове не было выкарыстана ніводнага цвіка. Усе часткі канструкцыі звязаны паміж сабой падсечкамі і драўлянымі клінамі.

Галоўны фасад будынка аздоблены двухяруснай арачнай галерэяй з балюстрадай і парэнчамі з фігурных слупкоў на другім паверсе.

4. Выкарыстоўвалі як склад

Часцей за ўсё лямусы былі гаспадарчымі пабудовамі. Звычайна іх выкарыстоўвалі для захавання прадуктаў, адзення, зерня, сельскагаспадарчых прыладаў. У летні перыяд часта выкарыстоўвалі як жыллё.
Гродзенскі лямус не выключэнне. На першым яго паверсе быў склад. На другім — жылыя пакоі. Калі пабудавалі каменныя корпус кляштара, другі паверх лямуса заняла абслуга.

5. Тут можа з’явіцца музей

Месца, дзе знаходзіцца лямус, калісці было ўскраінай горада. За ім пачынаўся манастырскі сад сясцёр-брыгітак і да 1915 года — агароды.

Зараз лямус адрэстаўравалі. Пры аднаўленні імкнулісь захаваць як мага больш арыгінальных элементаў. У перспектыве ў гістарычным будынку плануюць размясціць музей Гродзенскай каталіцкай епархіі. Пра гэта ў 2013 годзе казаў ксёндз Антоній Грэмза.

Поделиться

Последние записи

«Боялся, что мне предъявят донаты, за которые должен откупиться». Как гродненцы на свой страх и риск приезжают на родину, чтобы продать жилье

Жена политэмигранта Елена экономила на маникюре и ездила зайцем, чтобы купить квартиру - и продала…

3 мая 2024

$ 200, машинка и мечта. 9 гродненских брендов, на которые стоит обратить внимание этой весной

Hrodna.life собрал в одном месте несколько локальных дизайнеров, у которых можно обновить гардероб этой весной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У белорусских студентов в Польше появились проблемы с визами: МИД отказывает, срок сокращается

Белорусским студентам начали отказывать в визе для учебы за границей. Сроки, на которые виза выдается,…

30 апреля 2024

«Ходят слухи, что ее завербовали». Что гродненцы написали в 600 обращениях в КГБ

Порядка 600 обращений, отправленных гродненцами или связанных с Гродно, есть в базе обращений в КГБ.…

30 апреля 2024

Драка артистов на сцене, благоустройство Швейцарской долины, празднование Дня Конституции — что происходило в Гродно 100 лет назад

Исторический канал Hrodna 11:27 продолжает пересказывать то, что писала местная газета «Echo Grodzieńskie» о жизни…

28 апреля 2024