Спадчына

В- Вітаўт. 5 Фактаў з жыцця гродзенскага князя які пры жыцці стаў Вялікім.

Прысвяціў сваё жыццё барацьбе з вонкавымі ворагамі. Зрабіў Гродна другой сталіцай вялікай дзяржавы. Пашырыў межы дзяржавы да самых буйных у Еўропе. Усё гэта — пра князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта у новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».

«Гарадзенская азбука» ад Hrodna.life — гэта 32 артыкулы пра цікавосткі Гродна. Кожнаму з іх адпавядае адна з літар алфавіту. А — Ажэшка, Б — Баторый, В — Вітаўт і так далей. У кожным артыкуле азбукі вы знойдзеце па пяць цікавых фактаў аб адметных гродзенскіх асобах, месцах ці з’явах.

Князь Вітаўт нарадзіўся каля 1350 года ў Троках ў сям'і князя Кейстута і былой паганскай жрыцы Біруты. З дзяцінства Вітаўта выхоўвалі ваяром. Ужо ў 13 гадоў будучы князь удзельнічаў у баявым паходзе супраць крыжакоў. Малюнак: Ігар Варкулевіч
  1. Зрабіў Гродна другой сталіцай ВКЛ

Гродзенскае княства Вітаўт атрымаў ад свайго бацькі Кейстута у 1374 годзе. У барацьбе са стрыечным братам Ягайлам за ўладу ў ВКЛ, гродзенцы падтрымалі Вітаўта. У выніку перамоваў двух князёў у 1384 годзе Гродна стаў другой сталіцай Вялікага Княства Літоўскага.

  1. Перабудаваў замак у непрыступную рэзідэнцыю

Гродзенскі замак стаў адной з галоўных рэзідэнцый Вітаўта. У 1398 годзе замест драўлянага дзядзінца князь збудаваў каменны гатычны замак з пяццю вежамі. Крутая гара і высокія сцены замка павялічылі непрыступнасць пабудовы для крыжакоў. Тут Вітаўт збіраў сваё войска перад паходам на Грунвальд у 1410 годзе, а праз шэсць гадоў адсвяткаваў сваё вяселле з трэццяй жонкай — княгіняй Уллянай Гальшанскай.

Менавіта пры Вітаўце Гродзенскае княства стала адным з самых развітых у эканамічным і культурным плане.

  1. Стаў вялікім пры жыцці

Вітаўт стаў Вялікім князем яшчэ пры жыцці. Падчас яго княжання Вялікае Княства Літоўскае стала самай буйной дзяржавай на тэрыторыі Еўропы. У 1395 годзе да ВКЛ быў далучаны Смаленск. Пасля вайны з Маскоўскім княствам ў 1408 годзе мяжа пралягла па рэках Угра і Ака на ўсходзе. Яна дасягала Чорнага мора на правабярэжных стэпах сённяшняй тэрыторыі Украіны.

  1. Хрысціўся тры разы і заклаў галоўны храм горада

Вітаўт хрысціўся тры разы. Першы раз — у 1382 годзе па каталіцкім абрадзе. Другі раз — у 1384 годзе па праваслаўным абрадзе пад імем Аляксандр. Трэці раз — у 1386 годзе зноў па каталіцкім абрадзе, таксама пад імем Аляксандр. Пасля апошняга хрышчэння ў Гродне з’явіўся першы драўляны каталіцкі храм, вядомы гараджанам як Фара Вітаўта. Першапачаткова храм быў асвечаны ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Маці Божай.

  1. Памёр напярэданні каранацыі

Дзеля каранацыі Вітаўт згадзіўся на прапанаваны Ягайлам кампраміс. Па гэтай дамоўленнасці пасля смерці Вітаўта карона пяройдзе аднаму з сыноў Ягайлы. Апошнія лісты Вітаўта сведчылі, што ён пагаджаўся на такое рашэнне. Але яго мэта каранавацца і забяспечыць суверынітэт дзяржаве не здзейсніліся: 27 кастрычніка 1430 года князь Вітаўт нечакана памёр.

Поделиться

Последние записи

Гродно в чемодане: художник Ярослав Кирвель создал модель города из 200 винных пробок

Если бы пришлось добыть 200 винных пробок собственными силами, на остальное не хватило бы ни…

17 мая 2024

Первая мировая в Кревском замке, огненный фестиваль в Лиде. Что будет на Ночь музеев 2024 в Гродненской области

В этом году на международную акцию Ночь музеев в Лиде готовят огненный вечер, а в…

15 мая 2024

«Понимаю, что могу кому-то помочь». Как в Польше устроено донорство яйцеклеток

Если у вас хороший запас яйцеклеток для оплодотворения, вы можете помочь забеременеть другим девушкам, которым…

15 мая 2024

«Стоим в очереди с весны 2023 года». Белорусы пытаются привиться от ВПЧ, но вакцины нет

Доступ к прививке от вируса папилломы человека может спасти многих женщин от онкологии. В Беларуси…

14 мая 2024

Как получить удовольствие и популяризировать белорусский язык разговорами об истории и сексе — рассказала журналистка из Гродно

Когда в 2021 году некоторые плакали от горечи поражения или собирали из осколков разбитого «я»…

14 мая 2024

Больной выбросился из окно, жалоба на ассенизаторов, годовщина смерти Ожешко: чем жил Гродно 100 лет назад

Исторический канал Hrodna 11:27 продолжает публиковать короткие фрагменты из жизни Гродно в 1924 году. Заметки взяты из…

12 мая 2024