Памёр вядомы гарадзенскі скульптар Аляксандр Анціпін

|

Алаксандр Анціпін нарадзіўся ў 1950 годзе ў г. Слонім.

 

У 1985 годзе скончыў аддзяленне скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў народных мастакоў Беларусі. Яго творчасць ахоплівае як манументальную, так і камерную пластыку, выказвае глыбокія гуманістычныя ідэі, веру ў высакародныя духоўныя сілы чалавека. Быў удзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і замежных выстаў.

 

Аляксандр Анціпін распрацаваў праект помніка Антонію Тызэнгаўзу, а таксама праект помніка Багдановічу.

З’яўляецца аўтарам помніка Рамуальду Траўгуту ў г. Свіслач.

Выканаў мемарыяльную дошку заснавальнікам народнага ансамблю “Нёман”, сааўтар васьміметровай гранітнай калоны з бронзавай фігурай багіні Нікі на тэрыторыі спартовага комплексу “Нёман”.

 

Скульптуры аўтарства Анціпіна ўпрыгожваюць таксама цэнтр Гародні.

>

Гэта помнік Джузепэ Сака, некалі каралеўскаму, а потым галоўнаму архітэктару ВКЛ, які месціцца на беразе Гараднічанкі.

 

Як распавёў “Твайму Стылю” Станіслаў Кічка, старшыня Старшыня Таварыства польскіх мастакоў, Аляксандр Анціпін узначальваў абласную філію Саюза беларускіх мастакоў пачынаючы з 2007г. Цяпер выконваючым абавязкі старшыні арганізацыі прызначаны мастак Сяргей Асапрылка.

 

Фота з сайта http://art.grodno.su