Улады Падляшша хочуць зрабіць свой рэгіён бязвізавым для беларусаў

Самакіраванне Падляшскага ваяводства плануе весці перамовы з Міністэрствам замежных спраў Польшчы наконт таго, каб увесці ў рэгіёне бязвізавы рух для турыстаў з Беларусі. Пра гэта ішла гаворка 7 кастрычніка на сустрэчы з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама і гродзенскіх турыстычных фірм ды арганізацый. Сустрэча прайшла ў адным з беластоцкіх гатэляў, за закрытымі дзвярыма — журналістаў туды не пусцілі, піша bialystok.wyborcza.pl.

Прадстаўнікі рэгіёнаў размаўлялі пра сумесныя турыстычныя, спартовыя і гаспадарчыя праекты, рэалізаваныя ў межах праграмы ЕС «Польшча-Беларусь-Украіна 2014−2020». Беларускі бок прадставіў больш за 20 праектаў.

Чалец праўлення Падляшскага ваяводства Багдан Дыюк распавёў пасля сустрэчы, што шмат часу агаворваўся бязвізавы рух на тэрыторыі Аўгустоўскага канала па беларускім баку. Ён мае працаваць, згодна з указам прэзідэнта Беларусі, з 26 кастрычніка 2016. Гаворка ішла і аб адкрыцці ў перспектыву пеша-роварнага руху ў пунктах пропуску ў Кузніцы-Брузгах і Рудаўцы-Лясной.

[irp posts="437″ name="Гродзенскі турыстычны партал для замежнікаў мае з’явіцца цягам месяца"]

Першым без візы прыедзе маршалак Падляшша

Алег Андрэйчык, кіраўнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, паведаміў, што падрабязнасці пра бязвізавы рух у Гродне і ваколіцах Аўгустоўскага канала будуць вядомыя ўжо на наступным тыдні, калі будзе апублікавана адпаведная пастанова Савета міністраў.

Ужо вядома, што бязвізава не атрымаецца ўехаць цягніком ці самалётам (калі раптам ён будзе прызямляцца ў Абухаве) — толькі праз Брузгі і Лясную, або з літоўскага боку.

«Мы хацелі б, каб такая зона была таксама на Беласточчыне», — адзначыў Андрэйчык.

Першым у межах бязвізавага руху мяжу мае перайсці маршалак ваяводства Ежы Лешчыньскі.

Трэба супрацоўнічаць шчыльней

Багдан Дыюк расказаў таксама, што ўжо размаўляў з консулам у Гродне Яраславам Ксёнжакам наконт спрашчэння візавых працэдур для турыстычных груп з Беларусі. Таксама ён адзначыў, што варта адкрыць у Беластоку турыстычны інфа-цэнтр Гродзеншчыны, а ў Гродне — адпаведны цэнтр Падляшша. На яго думку, гміны і паветы Польшчы павінны былі б актыўней супрацоўнічаць са сваімі беларускімі калегамі - а пачаць хаця б з таго, што прыязджаць на выставу «Еўрарэгіён «Нёман».

[irp posts="165″ name="Мясцовыя ўлады Польшчы хочуць стварэння двух новых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю"]

Дарэчы, на буйным турыстычным кірмашы ў Надажыне пад Варшавай, які адкрыецца праз тыдзень, у Падляшша і Гродзеншчыны будзе супольны стэнд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024