Навіны

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне «Зарыца-1» плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

Таўнхаўсы. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com/ArtisticOperations

Пачатковая цана ўчастка плошчай 6,5 га — больш за 166 тыс. рублёў ($ 51 тыс.). Ён размяшчаецца ў раёне вуліц Грандзіцкай, Гожскай і Абрэмбскага, а таксама рэчкі Зарніца.

Права арэнды ўчастка можна набыць на 50 гадоў. Будынкі, узведзеныя на гэтай тэрыторыі, не павінны быць вышэйшымі за 12 метраў.

Не адзіны новы квартал у Зарыцы

У студзені 2023 года стала вядома, што ў мікрараёне Зарыца-5 на вуліцы Жырмунскай плануюць пабудаваць новы квартал дамоў-кватэр. Ён мусіць з’явіцца паміж Зарыцай і гаражным масівам у Грандзічах. У квартале павінны быць сем аднапавярховых тыпавых дамоў. Гэта будуць не таўнхаўсы, а дамы з разліку адзін дом — адна кватэра.

Чытайце таксама: У Гродне можа з’явіцца яшчэ адзін фудтрак — гэтым разам на ўскраіне горада

Падзяліцца

Апошнія запісы

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024