Здароўе і спорт

«Нёман» на выездзе абыграў «Віцебск»

Праз два дні пасля найцяжэйшага матчу ў фінале Кубка, гродзенскі «Нёман» адправіўся на поўнач краіны ў Віцебск, каб згуляць у чарговым туры чэмпіянату Беларусі. У захапляльным матчы чырвона-чорныя здолелі абыграць «Віцебск» і павезці ў Гродна тры ачкі.

У складзе «Нёмана» вызначыліся Сяргей Дарафееў, Павел Баярчук, Арцём Кіслы, Элвiйс Безайс і Сяргей Маляўка. У гаспадароў адзіную шайбу правёў Міхаіл Казлоў.

«Віцебск» — «Нёман» 1:5 (1:2, 0:2, 0:1)

Галы:

07.37 0:1-Баярчук (С.Маляўка, Бадун)
10.54 0:2-Дарафееў (Маркоўскі, Лаканен,-бол.)
11.39 1:2-Казлоў (Каштанаў, Джыг,-бол.)
21.55 1:3-Безайс (Гарбачэнка, Дадонаў)
23.43 1:4-Кіслы (Пасют, Лакконен)
53.42 1:5-С.Маляўка (Коршунаў, А.Маляўка,-бол.)

Пасля матчу галоўны трэнер «Немна» Сяргей Пушкоў пракаментаваў перамогу сваёй каманды.

«Літаральна два дні таму мы правялі вельмі цяжкі матч, першую гульню фіналу Кубка. Я думаю, вельмі шмат сіл было затрачана і фізічных, і маральных, таму пры падрыхтоўцы да гэтай гульні была пэўная размова з хлопцамі аб тым, як паставіцца да гульні, што трэба падысці сур’ёзна.

Задаволены, што не толькі дамагліся выніку, але і як мы гэта зрабілі. Былі добрыя моманты, якія мы стваралі. Можа быць, трохі пакідала жадаць лепшага гульня ў абароне. Гаспадары прымушалі нас дапускаць памылкі ў абароне сваёй актыўнай гульнёй у зоне атакі. Задаволены, што правялі гульню на добрым узроўні на сённяшні дзень. Хлопцаў з перамогай. Малайцы".

Пасля перамогі над «Віцебскам», гродзенцы дагналі «Юнацтва» ў турнірнай табліцы і цяпер дзеляць з мінскай камандай другі і трэці радок. У каманд па 30 ачкоў, праўда, у «Юнацтва» на два матчы менш.

Ужо 25-га кастрычніка ў Мінску «Нёман» правядзе найважнейшы адказны матч фіналу Кубка супраць «Юнацтва». На гэты матч плануецца вялікі выезд групы падтрымкі «Нёмана». Каб больш даведацца пра выезд, глядзіце тут.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024