Здароўе і спорт

У Гродне паўраспранутыя людзі бегалі па снезе ўздоўж Нёмана: глядзіце, як прайшоў «ЗакалФэст»

Па набярэжнай Нёмана гродзенцы прабеглі з голым торсам, а гродзенкі - у топах і бодзі. Гэта адбылося 28 студзеня 2024 года падчас «ЗакалФэста». Фотаздымкі з імпрэзы апублікаваў фатограф Аляксей Смаленскі.

Фестываль пачаўся ў 12:00 на гарадскім пляжы каля ратавальнай станцыі на вуліцы Маставой. Агулам на забег зарэгістраваліся 105 чалавек. Па 35 чалавек зарэгістраваліся на дыстанцыі два і пяць кіламетраў, восем на дыстанцыю 10 км і 27 чалавек на дыстанцыю 15 км.

Траса пралягала па набярэжнай Нёмана, лесвіцы да Каложскай царквы, пешаходных сцежках Каложскага парку. Пасля дыстанцыі ўдзельнікі мусілі акунуцца ў Нёман не менш за тры разы і праплыць 15−20 метраў. Для бегуноў усталявалі саўну на беразе Нёмана.

Пераможцы атрымалі грашовыя ўзнагароды

У кожнай з трох узроставых груп пераможцы атрымалі ўзнагароды. На дыстанцыі 15 км былі грашовыя прызы, медалі і дыпломы. На дыстанцыях 5 і 10 км — медалі і дыпломы. За другія і трэція месцы — таксама медалі і дыпломы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024