Лізавета Шыкута з Гродна стала першай віцэ-міс на конкурсе Супермадэль Сусвету, які праходзіў у сталіцы Балгарыі з 1 па 5 лістапада. Пуцёўку на конкурс яна атрымала пасля ўдзелу ў «Міс Гродна 2016», дзе яе заўважыла нацыянальны дырэктар міжнародных конкурсаў прыгажосці Святлана Кузняцова (Місіс Сусвет 2013 года).
Перамога дасталася прадстаўніцы Аўстраліі. Сярод мужчын перамог тэлевядучы і акцёр з Індыі. Пераможцаў конкурсу чакаюць кантракты з вядомымі мадэльнымі агенцтвамі.
Усяго на галоўны тытул прэтэндавалі прадстаўніцы больш чым 30 краін. На працягу трох дзён дзяўчаты ўдзельнічалі ў дэфіле, дэманстравалі модныя ўборы і аксэсуары. З мадэлямі працавалі вядомыя стылісты. У мужчынскай катэгорыі Беларусь прадстаўляў Андрэй Ладонка з Бабруйска.
Удзельнічаць маглі дзяўчаты ад 18 да 22 гадоў пры росце не менш 175 см. Хлопцы — ад 18 да 23 пры росце не менш 180 см.
«Перад любым конкурсам высылаецца праграма, распісаная па днях і гадзінах. Прытрымліваючыся гэтай праграмы, з Лізаветай правялі інструктаж па гардэробе на кожны дзень і на асаблівыя выхады», — распавяла Святлана Кузняцова. Таксама Лізе далі парады па сувенірных падарунках для абмену паміж удзельніцамі: такая традыцыя ёсць на ўсіх конкурсах — дзяўчаты абменьваюцца нацыянальнымі сувенірамі.
Правільнай хадзе, выправе і асновам макіяжу гродзенку вучыць не прыйшлося: яна прафесійная мадэль, у яе ўжо ёсць вялікі вопыт удзелу ў модных паказах і рэкламных здымках.
Адзін з членаў міжнароднага журы «Місіс Расія 2016» і спявачка Надзея Лысенка (Надзін) так кажа пра гродзенку: «Ліза мне вельмі падабаецца. Я з усіх канкурсантак з ёй больш за ўсё маю зносіны — вельмі светлы і добры чалавек».
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…