Нямецкі журналіст у фэйсбуку папулярызуе бязвізавы Гродна

Рэдактар берлінскага часопіса «Guter Rat» Бернд Адам для папулярызацыі бязвізавага Гродна стварыў у фэйсбуку адмысловую групу для замежнікаў. У ёй можна абменьвацца інфармацыяй аб досведзе бязвізавага ўезду ў Беларусь.

Некалькі месяцаў таму Бернд быў вучнем школы рускай мовы ў гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. За тры тыдні вучобы мужчына палюбіў Гродна і быў гатовы вярнуцца сюды пры любой магчымасці. Таксама Бернд хацеў бы каб у Гродна ехала як мага больш турыстаў.

«Я люблю падарожнічаць. Беларусь — вынік нескладанай формулы: калі хочаш паглядзець краіну „рускага тыпу“ — едзь у Беларусь. З Германіі усяго паўдня ехаць да Беларусі на машыне ці цягніку. Краіна мне вельмі падабаецца: прыгожая, людзі прыязныя, кошты прымальныя. Я ведаю гэта, бо быў у Беларусі ў 2014-м годзе ў час чэмпіянату свету па хакеі і ў 2016-м, калі вучыўся ў школе рускай мовы».

[irp posts="2629″ name="Турысцка-інфармацыйны цэнтр Гродна пачаў працу ў Беластоку"]

Стварыў групу ў фэйсбуку Бернд нядаўна, пасля таго, як хацеў наведаць Беларусь без візы, але сутыкнуўся з праблемай: не ведаў, як запаўняць заяўку на сайце і аплаціць паслугі турфірмы.

«Я яшчэ ў канцы кастрычніка збіраўся ў Гродна, прасіў беларускае міністэрства даць мне пералік неабходных дакументаў, але мне не адказалі. Тады я заснаваў группу, запрасіў сваіх сяброў, яны запрасілі сваіх, і пакуль вось так набіраем людзей. У нас яшчэ няма актыўнасці, але гэта пытанне часу».

[irp posts="2412″ name="У Брузгах не пусцілі ў Беларусь дзвюх полек: яны пачулі пра бязвізавы рэжым і проста селі ў аўтобус"]

Бернд адзначае, што ў Германii хапае турыстаў, якія зацікаўлены прыездам у Беларусь. Мужчына ўжо ініцыяваў стварэнне нямецкамоўнай версіі сайта для бязвізавых турыстаў.

Нагадаем, замежныя турысты атрымалі магчымасць прыязджаць у спецыяльны турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» без візы з 26 кастрычніка. Гэта прадугледжана ўказам ад 23 жніўня 2016 года № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». У так званую бязвізавую зону ўвайшлі таксама Гродна і частка Гродзенскага раёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024