Здароўе і спорт

Гродзенскія лёгкаатлеткі годна выступілі на паўмарафоне ў Францыі

У горадзе Сен-Поль-Морле, які знаходзіцца на захадзе Францыі, 6 лістапада прайшлі традыцыйныя восеньскія забегі на доўгія дыстанцыі. Сярод шматлікіх вопытных спартсменаў з добрымі вынікамі атрымалася завяршыць свае дыстанцыі дзвюм прадстаўніцам Гродзенскай вобласцi — Ірыне Сомавай і Вікторыі Кушнір.

Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, на дыстанцыі 21 км і 97,5 м, Ірына Сомава, ураджэнка Воранаўскага раёна, з вынікам 1:18,12 заняла трэцяе месца. Вікторыя Кушнір (Гродна), стартаваўшы там жа на 10 км, была на фінішы чацвёртай (34,36).

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024