Горад

У Гродне пачалася ўстаноўка навагодняй ілюмінацыі

Уздоўж вуліцы Савецкай пачалі ўсталёўваць металічныя святочныя аркі. Уключыць іх плануюць праз месяц — у сярэдзіне снежня.

Аўтарам навагодняй ілюмінацыі, якую ў мінулым годзе да апошняга трымалі ў вялікім сакрэце, з’яўляецца былы супрацоўнік «Гарсвятла» Канстанцін Казакоў. Год таму яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта раскрыў таямніцу святочных інсталяцый журналісту «Твайго стылю». Аднак ні знешні выгляд, ні асаблівасці канструкцыі арак на сайце не былі апублікаваныя. «Сакрэтныя» ілюмінацыі былі апісаны толькі двума словамі - «інавацыйныя аркі». Па просьбе «Гарсвятла» гэтую інфармацыю прыбралі з сайта, але дызайнера ўсё роўна звольнілі.

Цяпер Канстанцін працуе сам на сябе. Ягоныя дзевяць арак будуць як і год таму цешыць гараджан.

Парад Дзедаў Марозаў. Фота з архіву «Твайго стылю»
Чым здзівіць у гэтым годзе «Гарсвятло» яшчэ не вядома. Плануецца, што ўстаноўка елак на цэнтральных плошчах Гродна пачнецца прыблізна ў 20-х чыслах лістапада. 16 снежня Дзед Мароз традыцыйна ўключыць навагоднюю ілюмінацыю.

Дарэчы, зараз у групе аўтагродна шукаюць адпаведны транспарт для Дзеда Мароза і Снягуркі - нешта незвычайнае і новае для гледачоў шэсця. Нагадаем, што ў мінулыя гады гэта былі лімузін, карэта, квадрацыкл і пазадарожнік.

Калі ў вас рэдкі аўтамабіль, апублікуйце яго фатаграфію ў спецыяльным альбоме групы аўтагродна і станьце на адзін вечар персанальным кіроўцам галоўнага Дзеда Мароза горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024