AKUTE прэзентуюць у Гродне новы альбом, а «Аддис Абеба» вернецца пасля доўгага перапынку

11 снежня ў зале Цэнтра культуры (Дзяржынскага, 1) пройдзе прэзентацыя новага альбома магілёўскага гурта AKUTE «Płastyka».

Новую студыйную працу дыска-дэкаданс трыа ўжо паспелі назваць самай меладычнай у гісторыі гурта. «Свежаспечаны рэліз уяўляе сабой шчыльна збіты 40-хвілінны каравай меладычнага року на тэмы хуткаплыннасці жыцця, стомленасці ад кахання і холаду ў вачах», — піша 34mag.net.

Запіс альбому доўжыўся два гады, цягам якіх AKUTE паспелі выступіць з канцэртамі не толькі ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, але і ў Польшчы, Украіне, Чэхіі, у тым ліку на вялікіх фестывалях «МОСТ», «Рок за Бобров», «Басовішча», Atlas Weekend, Respublica і іншых. Сродкі на стварэнне альбомы былі сабраныя цягам двух месяцаў праз краўдфандынг платформу ulej.by.

Прэзентацыя новага альбому ў Гродне адбудзецца 11 снежня ў зале Цэнтра культуры (Дзяржынскага, 1) разам з гуртом «АДДИС АБЕБА», які аднавіў дзейнасць пасля доўгага перапынку.

Пачатак у 18.00. Квіткі 14 р. папярэдне, 16р. у дзень падзеі.

Тэлефон касы: 74−17−78

Інфа: +375 33 3 213 570

Спампаваць новы альбом «Płastyka» http://34mag.net/piarshak/post/plastyka/

www.youtube.com/watch?v=y0NeApXycQI

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024