Людзі і справы

Вядомыя гродзенцы «азвярэлі» каб падтрымаць бяздомных жывёл

У Гродне чарговы раз вырашылі прыцягнуць увагу да праблем бяздомных жывёл. У іх падтрымку выступілі вядомыя гродзенцы, якія ў фотапраекце Наталлі Бакей «ператварыліся» ў катоў і сабак.

У акцыі прынялі ўдзел вядомыя асобы з самых розных сфер дзейнасці. Сярод іх: харэограф Оля Лета, вакаліст гурта Dzieciuki Аляксандр Дзянісаў, дызайнер Леначка Паспелава, чэмпіён Балтыйскай лігі па кікбоксінгу Рынат Булатаў. Таксама ў акцыі прынялі ўдзел хакеісты гродзенскага «Нёмана» браты-блізняты Сяргей і Аляксандр Маляўкі і Сяргей Дарафееў.

Аўтар праекта фатограф Наталля Бакей распавяла, што яе мэта — заклікаць людзей забіраць жывёл з пункта часовага ўтрымання.

«Цяпер, калі наступілі зімовыя халады, у пункце часовага ўтрымання знаходзіцца самая вялікая колькасць катоў і сабак за ўвесь час яго існавання. Наша мэта — заклікаць людзей узяць да сябе дадому жывёл і такім чынам выратаваць котку або сабаку, якія стануць яго надзейнымі сябрамі», — сказала Наталля.

Пункт часовага ўтрымання гэта не прытулак. Па правілах трымаць жывёлу даўжэй за пяць дзён тут нельга.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024