Людзі і справы

Больш за 3000 заплацяць толькі намесніку галоўнага лекара. Якія вакансіі для медыкаў ёсць у Гродне і вобласці

У Гродне шукаюць 131 лекара-спецыяліста. Ім прапануюць заробак ад 156,5 рублёў за 0,25 стаўкі да 3,1 тысячы за стаўку. Больш за ўсё спецыялістаў шукаюць у Ленінскім раёне — 77 вакансій, у Кастрычніцкім — 54. Hrodna.life паглядзеў, у якія шпіталі патрэбны супрацоўнікі і колькі ім гатовыя плаціць.

Самыя вялікія заробкі - у скурна-венералагічным дыспансеры

У Гродзенскі абласны клінічны скурна-венералагічны дыспансер шукаюць намесніка галоўнага лекара (па медычнай частцы). Яму гатовыя плаціць 3119 рублёў (без выліку падаткаў). Кандыдат мусіць мець вышэйшую адукацыю, досвед працы ад шасці гадоў, а таксама прайсці ўзгадненне.

У той жа дыспансер шукаюць лекара-дэрматавенеролага (загадчыка паліклінічным аддзяленнем). Як і ў папярэднім выпадку кандыдат павінен мець вышэйшую адукацыю і прайсці ўзгадненне. Досвед працы — не менш за тры гады. Плаціць гатовыя амаль 2562 рублі.

Больш за 2000 рублёў прапануюць у шпіталі хуткай дапамогі

У Шпіталі хуткай медычнай дапамогі на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў ёсць тры вакансіі з заробкам ад 2000 рублёў. Шукаюць:

Самыя маленькія заробкі - на «АзотСэрвіс»

На ўнітарнае прадпрыемства «АзотСэрвіс» на праспекце Касманаўтаў шукаюць двух лекараў спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на 0,25 стаўкі. Лекару ўльтрагукавой дыягностыкі гатовыя заплаціць 189 рублёў, а лекару-стаматолагу — 156 рублёў.

У Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр на Болдзіна патрабуецца лекар клінічнай лабараторнай дыягностыкі па сумяшчальніцтве на 0,25 стаўкі. Яму гатовыя плаціць 200−250 рублёў. Патрэбны досвед ад васьмі гадоў.

Чытайце таксама: У Гродне і вобласці шукаюць выкладчыкаў і настаўнікаў. Вось якія заробкі прапануюць у сферы адукацыі ў 2024-м

Колькі гатовыя плаціць у вобласці

Агулам у Гродзенскай вобласці шукаюць 455 лекараў-спецыялістаў. Самы высокі заробак прапануюць у Слоніміскім цэнтральным раённым шпіталі - 3006−3407 рублёў лекару-спецыялісту намесніку галоўнага лекара па медычнай частцы. У Зельвенскім цэнтральным раённым шпіталі — 2581−2656 рублёў лекару-анэстэзіяёлагу-рэаніматолагу (загадчыку) аддзялення анэстэзіялогіі і рэанімацыі.

Самую маленькую стаўку — 0,12 — і заробак — 75,5 рублёў у месяц — прапануюць лекару-педыятару з вышэйшай адукацыяй у Ваўкавыскім раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючай адукацыі і рэабілітацыі.

Глядзіце таксама: У Гродне і вобласці шукаюць выкладчыкаў і настаўнікаў. Вось якія заробкі прапануюць у сферы адукацыі ў 2024-м

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024