Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прайшло шэсце казачных герояў з Дзедам Марозам на чале

Адно з самых чаканых пераднавагодніх мерапрыемстваў Гродна адбылося ўвечары 16 снежня. Ад Савецкай плошчы да плошчы Леніна прайшло шэсце казачных персанажаў, у якім прынялі ўдзел больш за тысячу гродзенцаў. Таксама галоўны Дзед Мароз са Снягуркай ўрачыста ўключылі святочную ілюмінацыю ў цэнтры горада.

shestse-dzedau-marozau-2016-11

Усяго на шэсце было запрошана больш за 600 чалавек у святочных касцюмах, але па ходу руху да калоны далучаліся і звычайныя гродзенцы.

Галоўны рэжысёр шэсця Эрыка Карпейчык распавяла Hrodna.life, што сёлета арганізатары вырашылі прыслухацца да меркавання гараджан і зрабілі шэсце больш казачным.

«У гэтым годзе ў нас у шэсці прынялі ўдзел больш людзей і мы паспрабавалі ўсё-такі зрабіць больш яркае мерапрыемства, чым летась. Было шмат розных просьбаў ад гараджан, каб паменшылі колькасць тэхнікі, мы прыслухаліся. У гэтым годзе галоўны Дзед Мароз i Снягурка ў нас ехалі ў карэце. Таксама ўнікальнасцю нашага шэсця сталі замежныя студэнты. У нас быў Санта з Самалі і Снягурка з Кітая і разам з імі больш за дзесяць замежных гномаў».

Акрамя гэтага ў шэсці прынялі ўдзел Дзед Мароз i Снягурка на хадулях, цэлы аркестр, прадстаўнікі «ВелаГродна» на роварах з падсветкай і многія іншыя яркія асобы.

shestse-dzedau-marozau-2016-3

shestse-dzedau-marozau-2016-32

shestse-dzedau-marozau-2016-43

Адзначылася сёлетняя імпрэза і ўдзелам замежных студэнтаў, што таксама прадстаўлялі Дзеда Мароза, Снягурку ды іншых казачных персанажаў.

shestse-dzedau-marozau-2016-35

Галоўны Дзед Мароз, пасля ўключэння елкі на плошчы Леніна, пажадаў гродзенцам, каб яны не падалі духам ў наступным годзе, а ўвесь час былі на пазітыве. Бо харошы настрой — гэта залог поспеху, як у асабістым жыцці, так і на працы.

shestse-dzedau-marozau-2016-33