Мы просім у вас падтрымаць нас у самы складаны для Hrodna.life час.
І ніжэй тлумачым, чаму гэта так важна.
Выданне Hrodna.life (да 2016 — «Твой стыль») ужо 15 гадоў штодзённа працуе для гродзенцаў - і тых, што жывуць у любімым горадзе, і тых, хто па розных прычынах пакінуў яго, але працягвае цікавіцца гарадскім жыццём.
- Мы — адзінае ў Гродне цалкам дзвюхмоўнае выданне з асноўнай мовай — беларускай.
- Мы — адзінае ў Гродне выданне з місіяй.
- Мы — адзінае ў Гродне выданне, якое гадамі прапаноўвала чытачам мноства аўтарскіх тэкстаў на тэму грамадскіх арганізацый, актывізму, валанцёрства, культуры, гісторыі, хобі, экалогіі ды іншых.
- І мы зараз не ў Гродне 🙁
Дзеля ўласнай бяспекі мы вымушаныя былі пакінуць Беларусь. Але мы не пакінем нашую місію, тое, дзеля чаго некалі прыйшлі ў журналістыку. Нам трэба ператрываць змрочныя часы, каб вярнуцца і працягнуць яшчэ лепш рабіць сваю справу: расказваць гісторыі, паведамляць навіны, ладзіць івэнты і экскурсіі, выдаваць кнігі і г. д.
Калі ласка, падтрымайце нас праз Patreon
- Гэта бяспечна, бо нікому не бачна, які з тысяч праектаў на гэтай платформе вы падтрымалі.
- Гэта неабходна, бо ў Гродне павінна застацца такое медыя, якое не проста бяздумна перадрукоўвае прапаганду «Гродзенскай праўды», «Гродна Плюс» ці «Спутніка», а правярае інфармацыю, выбірае самае каштоўнае і адфільтроўвае інфармацыйны шум.
- Гэта добрая справа, бо так вы падтрымаеце беларускасць, да якой заўсёды імкнулася нашае выданне.
- Гэта сімвалічна, бо пакуль існуе Hrodna.life, гэта значыць, што мы не здалі свой горад хатаскрайнікам, прызначэнцам улады і іншым «бондаравым».
Вы можаце выбраць любы зручны вам узровень падтрымкі - абраная вамі сума будзе спісвацца з вашай карткі штомесяц. Вы можаце ў любы момант адмяніць падпіску або змяніць суму аплаты.