Прэзентацыя новай кнігі Віктара Саяпіна «Гродна і гарадзенцы 1944−74» прайшла 26 студзеня ў абласной бібліятэцы. Нягледзячы на вымушаную адсутнасць аўтара, у залі не было вольных месцаў.

прэзентацыя саяпіна 005

Ажыятаж выклікала кніга, якая апісвае зусім нядаўнюю гісторыю нашага горада, героямі якой моглі стаць нават прысутныя на прэзентацыі госці. На сустрэчы выступілі як выдавец з рэдактарам кнігі, так і шматлікія сябры краязнаўцы.

Бібліятэка прадэманстравала экспазіцыю з фатаграфій горада і гараджан ад пачатку ХХ ст. да 1970-х гадоў, многія са здымкаў аўтарства Віктара Саяпіна, які яшчэ ў 1970-я гады пачаў фатаграфаваць Гродна.