Навіны

У гарналыжным цэнтры «Алімп» цэны ўпалі амаль у два разы

З 26 студзеня гарналыжны адпачынак у Гродне стаў больш даступным. Уваходны квіток на коробчыцкi «Алімп» патаннеў амаль у два разы. Раней квіток у будні дзень для адпачывальнікаў каштаваў 10 рублёў, цяпер цана знізілася да 6 рублёў. Таксама знізіўся і кошт квітка ў выходны дзень — з 15 да 8 рублёў.

Дырэктар гарналыжнага цэнтра Віктар Шумель распавёў Hrodna.life, што на гэты крок яны пайшлі з эканамічных меркаванняў.

«З адкрыцця ў нас быў усталяваны адзін цэннiк і нават з улікам яго ў нас заўсёды была наведвальнасць. Іншы раз разбіралі ўвесь інвентар. Але з часам народ насыціўся і мы падумалі: чым нікому не даць, лепш хоць нешта даць. Зрабілі мы такія кошты на квіткі з эканамічных меркаванняў».

У сярэднім па буднях у цэнтры катаецца каля 200 челавек. У выхадны дзень іх колькасць павялічваецца ў два разы.

«У нас цяпер працуюць дзве гарналыжныя горкі і адна цюбінгавая. Горкі ў добрым стане. Нават у плюсавую тэмпературу ў нас нармальны спуск. Нам галоўнае, каб не было дажджоў, і каб трохі ноччу падмарожвала і тады мы можам нармальнага функцыянаваць», — дадаў Віктар Шумель.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024