Горад

Лебедзь у Гараднічанцы зноў не ўтрымаўся. Аўтар кампазіцыі прапануе змяніць месца

Адзін з бронзавых лебедзяў, які з’яўляецца часткай скульптурнай кампазіцыі Уладзіміра Панцялеева «Птушкі на вадзе», што ўсталявана ў зліцці ручая Юрыздыка і Гараднічанкі блізу вуліцы Віленскай, перакуліўся. За апошні год гэта ўжо не першы выпадак, калі частка кампазіцыі сыходзіць пад ваду.

Уладзімір Панцялееў аб праблеме ўжо ведае і абдумвае працэс аднаўлення кампазіцыі, толькі ўжо на новым месцы.

«Пастаянны зліў бруду і смецця, вядома, сыграў сваю ролю. Варта прызнаць памылкай, што мы кампазiцыю ўсталявалі менавіта ў тым месцы. Амаль год таму была падобная сітуацыя з гэтым лебедзем, але рабочыя яго неяк замацавалі. Праз некаторы час ён зноў перакуліўся.

Зараз я ўжо не бачу сэнсу яго назад замацоўваць. Мне здаецца, трэба дэмантаваць цалкам кампазіцыю і перанесці яе ў іншае месца. Добрае месца будзе ў Швейцарскай даліне, побач з мосцiкам закаханых. Толькі ўжо прыйдзецца ўсталёўваць скульптуры не ў вадзе, а на валунах», — распавёў скульптар.

Кампазіцыя «Птушкі на вадзе» бронзавая і каштуе немалых грошай, яе вага складае больш за 600 кг. Яна была ўсталяваная ў 2008 годзе на спецыяльна вырабленым пантоне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024