Здароўе і спорт

«Нёман» рэабілітаваўся перад заўзятарамі і абыграў «Шахцёр»

Прайграная гульня з «Юнацтвам» пакінула асадак у заўзятараў «Нёмана». Многія ішлі на матч з «Шахцёрам», што адбыўся 2 лютага, з упэўненасцю, што гаспадары прадэманструюць зусім іншую гульню, чым з мiнскай камандай. Так і атрымалася. «Нёман» на працягу ўсяго матчу стараўся гуляць у моцны хакей і заслужана абыграў салігарчан з лікам 3:0

Першы перыяд у каманд атрымаўся баявы, але з мінімальнай колькасцю кідкоў. Пад занавес дваццаціхвілінкі гаспадары актывізаваліся, але закінуць ім так і не ўдалося.

Старт другога перыяду пачаўся з момантаў каля варот «Нёмана», але ўжо праз некалькі хвілін гродзенцы зноў завалодалі ініцыятывай, што і прынесла свой плён. Спачатку на 26-й хвіліне вызначыўся Стэфановіч. А за 5 секунд да канца перыяду Коршунаў падвоіў перавагу гродзенцаў.

У трэцім перыядзе, гульцы «Шахцёра» шмат кідалі па варотах Труса, але ў гэты вечар ім не было наканавана адрозніцца. Кропку ў матчы на 29 -й хвіліне паставіў Дадонаў.

«Нёман» — «Шахцёр» 3:0 (0:0, 2:0, 1:0)

галы:
26.47 1:0 — Стэфановіч (Брыкун, Рэмезаў)
39.55 2:0 — Коршунаў (Баярчук, С.Маляўка, — бол.)
48.39 3:0 — Дадонаў (Стэфановіч, Рэмезаў)

Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў адзначыў, што каманды на працягу ўсёй гульні добра рухаліся, але не ўсё у iх атрымлівалася. Вынікам Пушкоў застаўся задаволены і павіншаваў сваю каманду з перамогай.

У турнірнай табліцы без зменаў. «Юнацтва» працягвае ісці на першым месцы з 93 ачкамі. У «Нёмана» 86 ачкоў.

Наступную гульню гродзенцы правядуць таксама супраць «Шахцёра», толькі ўжо ў Салігорску. Матч пройдзе ў суботу, 4 лютага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024