Новы аб’ект вытворчага турызму з’явіцца ў Гродне. Экскурсіі па смеццесартавальным заводзе для жыхароў і гасцей абласнога цэнтра стануць магчымы з поўным пускам усіх ліній прадпрыемства, перадае Тэлерадыёкампанія Гродна.

Пуск адбудзецца ўжо ў лютым. Мяркуецца, што тут будуць перепрацоўваць да 120 тысяч тон смецця ў год. Паралельна ў Гродне актыўна працягваецца работа па ўсталяванні спецыяльных пляцовак для паасобнага збору смецця і замене камунальнага транспарту.

youtu.be/Zmhpuurl6lw