Здароўе і спорт

Першы матч «Нёмана» ў новым манежы скончыўся перамогай

Футбольны «Нёман» у суботу 18 лютага правёў у новым гродзенскiм манежы першы матч. Памерацца сіламі з камандай Ігара Кавалевіча прыехаў мінскі «Прамень», які выступае ў Першай лізе. Супернікі правялі добры матч, але перамога дасталася больш дасведчаным футбалістам з Гродна.

Матчу ў манежы чакалі шматлікія аматары футбола ў Гродне. Паглядзець на новабуд і на новую гродзенскую каманду прыйшло каля 200 чалавек. Хоць афіцыйнага адкрыцця футбольнага манежа не было, галоўная каманда горада ўжо актыўна трэніруецца там. Афіцыйна манеж плануюць адкрыць 23 лютага

У гульні з «Праменем» гродзенцы выступалі наступным складам:

Курганскі (Шышлаў, 46), Бебе (М.Яблонскi, 36), Хвалько (Горбач, 61), Анюкевiч (Абуна, 46), Валовік (Наско, 46), Якімаў, Савіцкі (Журневiч, 61), Жукоўскі (Яроцкі, 46), Канавалаў (Цэслюкевiч, 46), Сянкевіч (Клімовіч, 46), Лакціёнаў (Канцавы, 46).

«Нёман», як гаспадар, актыўна пачаў матч і гэта прынесла вынік. Ужо на 2-й хвіліне навабранец гродзенцаў Жукоўскі эфектна са штрафнога адправіў мяч у вароты «Праменя». Ужо да 30-й хвіліны ўсё той жа Жукоўскі пасля паса яшчэ аднаго навабранца Лакцiёнава афармляе дубль. А праз дзве хвіліны забівае і сам Лакціёнаў, у ролі асістэнта ў яго выступіў Савіцкі.

Другі тайм госці сталі гуляць больш сур’ёзна і смялей, атакі ля варот Шышлава станавіліся ўсё больш небяспечнымi. У выніку актыўнай гульні «Прамень» здолеў размачыць вароты «Нёмана». Зрабіў гэта на 62-й хвіліне Архіпаў. Гродзенцы ў другой палове матчу таксама мелі добрыя моманты каля варот супернiка, але вызначыцца ў гульні больш нікому не ўдалося.

Неман — Луч (Д2) — 3:1 (3:0)

Пасля матчу галоўны трэнер гродзенцаў Ігар Кавалевіч адзначыў, што ў гульні з «Праменем» не было цэласнасці.

— Гульня з «Праменем» не склала цэласнага ўяўлення. Калі ў першым тайме атрымлівалася ажыццяўляць некаторыя напрацоўкі, то другі тайм быў зусім іншым і не змог даць інфармацыю пра гульцоў, бо мы змянілі цалкам увесь склад.

— Што можаце сказаць пра тых гульцоў, якія знаходзяцца на праглядзе ў камандзе?

— На прагляд у клуб прыехаў Аляксей Валовік, але мы, думаю, адмовімся ад яго паслуг. Што ж тычыцца легіянераў, то іх трэба падпісваць для гульні ў асноўным складзе. Па гэтай прычыне Канавалаў цяпер не будзе выступаць за «Нёман», бо я не магу гарантаваць яму месца ў аснове, таму што на яго пазіцыі ёсць Яроцкі і Клімовіч, так што да варыянту з яго падпісаннем мы вернемся ў летняе трансфернае акно. Адмовімся мы і ад падпісання кантракта з камерунцам Абунай, бо Анюкевiч на яго пазіцыі выглядае лепш.

У вынiку ўдалай гульнi з «Праменем» «Нёман» атрымоўвае чарговую перамогу ў міжсезонне. Зараз баланс сустрэч у каманды, выглядае так: +3=1−2, мячы 10−7.

Наступную таварыскую гульню каманда Iгара Кавалевiча правядзе таксама ў Гродне, дзе будзе прымаць ФК «Лiда». Матч пройдзе 22 лютага ў манежы.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024