Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Прыехаць і памаліцца - гэта цуд". Англійскія школьнікі наведалі Гродна і ўшанавалі памяць мясцовых яўрэяў - Hrodna.life - навіны Гродна

Група яўрэйскіх школьнікаў з Лондана наведала Гродна ў аўторак 21 лютага. Асноўная мэта паездкі - наведаць значныя для яўрэяў месцы. Для кагосцi з групы прыезд на Гродзеншчыну быў не толькі ўшанаваннем памяцi вядомых мудрацоў, але і наведваннем радзімы сваіх продкаў.

У Гродне з самай раніцы госці наведалі сінагогу, дзе правялі заняткі і памаліліся з мясцовым рабінам Іцхакам Кофманам. Пасля група адправілася на яўрэйскія могілкі ў Пышкі, дзе наведала магілы вядомых мудрацоў, а таксама правяла малітву.

«Прыехаць у Гродна і памаліцца — гэта цуд. Нашым групам не заўсёды атрымоўваецца наведаць гэты слаўны горад, а ў гэты раз усё атрымалася. Мы ведаем, што да вайны ў Гродне была вялікая яўрэйская абшчына, імёны выхадцаў з гэтага города вядомыя ва ўсім свеце.

У гэтым годзе мы прывезлі ў Беларусь невялікую групу школьнікаў з Лондана. Згодна традыцыі кожны год старэйшыя класы ездзяць у паездкі па памятных месцах нашага народа. Для іх гэта вельмі пазнавальная паездка. Шмат хто з гэтых хлопцаў у будучыні плануе паступаць у Кембрыдж, Оксфард і іншыя вядомыя універсітэты. Для іх ведаць гісторыю свайго народа вельмі важна", — распавёў гiд групы Элі Шраер.

Амаль для ўсёй групы гэта першы прыезд у Беларусь. Рабін Рувiн Рош, які ўзначальвае групу, адзначыў, што ў Гродне ў пачатку XX стагоддзя жылі яго сваякі, але пасля эмігравалі.

53

«Мой прадзед родам з Гродна і я першы хто з яго ўнукаў і праўнукаў наведаў гэты горад. Яшчэ год таму я не мог сабе ўявіць, што прыеду сюды. Але ўсё змянілася. Шкада, што толькі на некалькі гадзін прыехалi, але хочацца верыць, што я яшчэ сюды вярнуся, бо яшчэ не ведаю дзе пахаваны мой прапрадзед».

Пасля Гродна група адправілася ў Радунь, Валожын і Мір. Далей англічане працягнуць экскурсію ў Літве. Вярнуўшыся дадому, школьнікі павінны будуць падрыхтаваць матэрыялы пра падарожжа па памятных мясцінах iх народу.