Здароўе і спорт

Унікальны для Беларусі футбольны манеж адкрылі ў Гродне

Футбольнае поле са штучным пакрыццём пад надзіманым купалам, якое каштавала 1,2 млн рублёў, урачыста адкрылі ў Гродне 23 лютага. На адкрыццё першага такога спартыўнага аб’екта ў Беларусі прыехалі прадстаўнікі федэрацыі футбола на чале са старшынёй Сяргеем Румасам. Федэрацыя выступіла спонсарам будаўніцтва, горад жа займаўся падасновай манежа і падключэннем сетак.

Манеж у Пышках можна будзе выкарыстоўваць цэлы год і практычна кругласутачна. Плануецца, што спартыўны аб’ект будзе даступны для трэніровак асноўнай каманды горада, а таксама дзіцячых футбольных школ «Нёмана» і «Белкарда». У будучыні поле змогуць арандаваць і жыхары горада.

«Наша краіна не можа пахваліцца круглагадовым добрым надвор’ем для гульні ў футбол, таму цяжка пераацаніць значнасць падобных збудаванняў. Гэты падарунак, які федэрацыя разам з вобласцю і горадам зрабіла для ўсіх гродзенцаў. Гэта пацверджанне таго, што мы шмат увагі надаем развіццю футбольнай інфраструктуры. Зараз юныя футбалісты атрымаюць магчымасць круглы год займацца і ўдасканальваць сваё майстэрства», — адзначыў на адкрыцці манежа Сяргей Румас.

Такія спартыўныя аб’екты плануецца адкрыць і ў іншых буйных гарадах Беларусі. Наступным стане Брэст.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024