Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дзве гасцініцы пачнуць будаваць у цэнтры Гродна ў красавіку - Hrodna.life - навіны Гродна

Дзве гасцініцы пачнуць будаваць у Гродне ў красавіку, паведаміў журналістам старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой падчас адкрыцця будаўнічага гіпермаркета ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На вул. Будзёнага пачнецца ўзвядзенне 4-зоркавай гасцініцы вядомага французскага гасцінічнага аператара Ibis, якое ўваходзіць у групу кампаній Accor.

Замежны інвестар мае намер пабудаваць гасцініцу на 150 месцаў з рэстаранам адкрытага тыпу. «Праектавала аб’ект брэсцкае ААТ „Палессежылбуд“, яно таксама ўдзельнічае ў конкурсе па будаўніцтву. Прыступіць да работ на пляцоўцы плануецца ўжо ў красавіку», — растлумачыў мэр.

Праект па стварэнні яшчэ адной гасцініцы на вул. Калючынскай пачне мясцовы бізнесовец. «Гаворка пра стары нежылы будынак каля дома Мураўёва. Інвестар прывядзе ў парадак участак і адкрые ў будынку гатэль высокага ўзроўню, які ўпрыгожыць самы цэнтр горада. Ужо атрыманыя ўсе дазвольныя дакументы па рэканструкцыі. Будаўнічыя работы на аб’екце плануецца пачаць праз месяц», —
дадаў старшыня гарвыканкама.

Акрамя таго, вядуцца праектныя работы па рэканструкцыі гасцініцы «Гродна», якая прададзеная з аўкцыёну кітайскім інвестарам. «Кітайскі бок павінен атрымаць праект з праведзенай экспертызай у 20-х чыслах сакавіка і ў маі прыступіць да рэканструкцыі. Пасля экспертызы інвестару трэба будзе вызначыць, якія матэрыялы ён будзе ўвозіць з Кітая і набываць тут, якая рабочая сіла будзе задзейнічана ў будаўнічых работах», — падкрэсліў Мечыслаў Гой.

Ён адзначыў, што рэалізацая праектаў у сферы турыстычнай індустрыі (гасцінічнага бізнесу, грамадскага харчавання) з’яўляецца ў бягучым годзе асабліва актуальнай у сувязі з дзеяннем 5-дзённага бязвізавага рэжыму. Таму ў Гродне ў тым ліку чакаюць актывізацыі малога бізнесу ў гэтым кірунку і з’яўлення новых аб’ектаў. На думку старшыні гарвыканкама, гэтаму таксама павінны спрыяць пазіцыя дзяржавы і даручэнні прэзідэнта ў плане падыходаў да бізнесу, скарачэння колькасці яго праверак і падыходаў да ўсталяваных рознымі службамі норм.