Знакаміты мастак-графік Павел Татарнікаў па просьбе гісторыка Міколы Волкава зрабіў шэраг накідаў брамы Старога замку ў такім выглядзе, у якім, на думку гісторыка, яе варта было б аднаўляць.

Мікола Волкаў вельмі крытычна адносіцца да праекту архітэктара Уладзіміра Бачкова, паводле якога прапануецца аднаўляць замак. Маўляў, гэта фантазёрскі навабуд. Але ў Бачкова ёсць прыгожая карцінка, а ў праціўнікаў яго праекта — няма. Цяпер гэта зменіцца.

У дачыненні брамы, Бачкоў прапануе разабраць частку прыбудовы да яе, ды дадаць адзін паверх. А вось што піша пра варыянт, намаляваны Татарнікавым, сам Волкаў.

Што мы атрымліваем пры рэалізацыі гэтага варыянту:

1) цалкам захоўваем прыбудову да брамы першай паловы XVII ст.;

2) адмаўляемся ад выдуманага трэцяга паверху на самой браме;

3) замест планетарыя Бачкова даем браме купал на падставе аналагаў (Павел прапанаваў шэраг варыянтаў, з якіх спецыялісты, абмеркаваўшы, могуць выбраць найбольш слушны).

Праблема выдзялення самой брамы, якая бянтэжыць архітэктараў, вырашаецца наступным чынам:

— аздабленне брамы робіцца больш багатым, чым прыбудовы;

— вышыня брамы павялічваецца з дапамогай атыка, які выглядае больш гарманічна, чым прыдуманы і пусты трэці паверх Бачкова.

Накіды Паўла Татарнікава. Замест трэцяга паверху - атык, прыбудова на месцы.
Накіды Паўла Татарнікава. Замест трэцяга паверху — атык, прыбудова на месцы.
Праект Бачкова - дабудаваны паверх і знесена прыбудова.
Праект Бачкова — дабудаваны паверх і знесена прыбудова.

Вось гэты кавалак Бачкоў прапануе знесці цалкам. Волкаў супраць
Вось гэты кавалак Бачкоў прапануе знесці цалкам. Волкаў супраць
[irp posts="12 475″ name="Стары замак: злачынства пад выглядам аднаўлення""]

[irp posts="12 749″ name=""Рэстаўрацыя — не аднаўленне як было". Сцяпан Стурэйка пра спрэчкі вакол Старога замка"]