Да пачатку лета 2017 у Гродне завараць усе смеццеправоды

Іх у Гродне больш за дзве тысячы. На сённяшні дзень заварана 212 смеццеправодаў. Аднак з будаўніцтвам больш чым 300 кантэйнерных пляцовак для паасобнага збору смецця ліквідацыя астатніх, як запэўнілі ў гарадскім аб’яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, зойме не больш за два тыдні.

Зараз у абласным цэнтры размешчана звыш двух тысяч кантэйнераў для раздзельнага збору цвёрдых бытавых адходаў, піша «Гродзенская праўда».

У раёнах індывідуальнай жылой забудовы і ў прыватным сектары будзе расстаўлена больш за 10 тысяч кантэйнераў аб’ёмам 0,25 кубаметра кожны для паасобнага збору паперы, адходаў пластыка, шкла. З 1 сакавіка пачнуць дзейнічаць графікі вывазу смецця з гэтых жылых раёнаў.

У гарадскім аб’яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі распрацоўваецца новая схема вывазу цвёрдых бытавых адходаў на сартаванне і звалку. Пастаўлена задача ўсё бытавое смецце з Гродна прапускаць праз сартавальную лінію новага смеццесартавальнага завода. Сюды будуць дастаўляць прыкладна 30 тысяч тон паасобна сабранага смецця. Новае прадпрыемства дапаможа адсартаваць прыкладна 25 тысяч тон другаснай сыравіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024