Гродзенец Валерый Цапкала вызвалены з пасады дырэктара Парку высокіх тэхналогій

Валерый Цапкала вызвалены ад пасады дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій». Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 сакавіка. Пра прычыны вызвалення з пасады не паведамляецца, піша БелаПАН.

Цапкала ўзначальваў ПВТ з 2005 года. Ён нарадзіўся ў 1965 годзе ў Гродне. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт і Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. У 1992−1993 гадах працаваў другім сакратаром Міністэрства замежных спраў. У 1993−1994 гадах — саветнік старшыні Вярхоўнага савета па знешнепалітычных пытаннях. У 1994 годзе падтрымаў кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку і стаў адным з кіраўнікоў яго перадвыбарчага штаба. 1994−1997 гадах займаў пасаду першага намесніка міністра замежных спраў. У 1997−2002 гадах быў паслом у ЗША і ў Мексіцы (па сумяшчальніцтве). У 2002−2005 гадах з’яўляўся памочнікам прэзідэнта — паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта ў Нацыянальным сходзе.

Дэкрэт аб стварэнні Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) быў падпісаны 22 верасня 2005 года. Валерый Цапкала ўзначальваў яго з моманту стварэння. Нягледзячы на дынамічнае развіццё галіны ў апошні час, не ўсе задачы, пастаўленыя пры стварэнні адмысловага рэжыму, былі вырашаны, што ў апошні час выклікала дыскусіі экспертаў і ўдзельнікаў рынку, піша «Тут.бай».

У 2016 годзе экспарт і аб’ём прыцягнутых замежных інвестыцый Парку высокіх тэхналогій павялічыліся на 16%. Аб’ём вытворчасці камп’ютарных праграм ў 2016 годзе склаў 1 790,2 мільёна рублёў, або 904,4 мільёна долараў, забяспечыўшы гадавы тэмп росту на ўзроўні 42% (з улікам змянення курсу долара і дэфлятара ВУП — 19%).

У ліпені мінулага года Валерый Цапкала выказаў здагадку, што па выніках года ПВТ можа зарабіць мільярд долараў, аднак гэтага не адбылося.

У канцы 2016 года філіял ПВТ пачаў працу ў Гродне, праўда, афіцыйнага адкрыцця пакуль не было. Пад філіял прыстасавалі даўнія будынкі памежнага камітэта. Гродна стаў першым абласным горадам, дзе адкрыўся філіял ПВТ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024