У панядзелак 13 сакавіка падчас сваркі двух грамадзян Ірана адзін з іх вырашыў паведаміць кіраўніцтву хостэла па вуліцы Гараднічанскай, што яго сябар ўяўляе небяспеку і пагрозу грамадству. У выніку да будынка прыехалі спецслужбы, але пры першай жа сустрэчы з адным з іранцаў высветлілася, што ён вырашыў пажартаваць такім чынам са свайго сябра.

У прэс-службе міліцыі распавялі, што кіраўніцтва хостэла правільна зрабіла, што адразу ж па першым сігнале звярнуліся ў міліцыю. На дадзены момант у дачыненні да грамадзян Ірана праводзіцца праверка.