У Гродне дэмакратычным актывістам прысудзілі «суткі» і штрафы за ўдзел у Маршы недармаедаў

13 дэмакратычных актывістаў асудзілі 14 сакавіка ў Гродне за ўдзел у лютаўскім Маршы недармаедаў. Справы разглядаў суд Ленінскага раёна. Абвінавачваліся па артыкулах адмінстрацыйнага кодэксу прадстаўнікі Беларускай Хрысцянскай Дэмакратыі, Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі «Грамада», Беларускага Народнага Фронту і Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. Актывісты лічаць гэта спробай «закрыць» іх перад Маршам 15 сакавіка, але ўпэўненыя, што на яго правядзенне гэта не паўплывае.

На прэс-канферэнцыі днем раней актывісты падпісалі зварот да польскага і літоўскага консулаў, каб прыцягнуць іх увагу да сітуацыі ў Беларусі. Аднак консулы на судах не прысутнічаюць.

У зале суда

Хто каго судзіць

Актывістаў падзялілі на чатыры групы і судзілі асобна.

Суддзя Алена Пятрова разглядае справы Ежы Грыгенчы, Яўгена Браўна і Анатоля Мышкевіча.

Суддзя Наталля Козел — справы Антона Войцехава, Аляксандра Абуховiча і Сяргея Верамеенкі.

Суддзя Руслан Гурын — справы Галiны Ламашэвiч, Вадзіма Саранчукова, Вольгі Верамеенкі і Мiкалай Салянiка.

Суддзя Дзмітрый Бубенчык — справы Iрыны Давiдовiч (Iўе), Вiталя Гуляка (Ваўкавыску) і В. Гузевiча (апошні не з’явіўся на суд).

Вынікі судоў

Вiталь Гуляк — 30 базавых штрафу

Iрына Давiдовiч — 15 базавых

Вадзім Саранчукоў - 13 сутак арышту

Галiна Ламашэвiч — 7 базавых

Вольга Верамеенка — 15 базавых

Мiкалай Салянiк — 8 базавых

Яўген Браўн — 15 базавых

Анатоль Мышкевіч — 25 базавых

Ежы Грыгенчы — 13 сутак

Антон Войцехаў - 15 базавых

Аляксандр Абуховіч — 20 базавых

Сяргей Верамеенка — 15 сутак

Пакуль актывісты не плануюць аспрэчваць рашэнні судоў.

Сяргей Верамеенка: «Мы падрываем аўтарытэт дзяржавы. Хай закрываюць нас. Калі яны думаюць, што справа ў нас, хай паглядзяць на людзей, якія выйдуць заўтра».


Прадстаўнікі дэмакратычных структур не спадзяваліся, што справы абыйдуцца штрафамі, і загадзя падрыхтаваліся да «сутак» — узялі з сабой рэчы. На іх думку, у горадзе адсутнічае дыялог паміж уладай і грамадскімі актывістамі, а праведзены круглы стол гэта толькі пацвердзіў.

[irp posts="15 490″ name=" Самых актыўных будуць саджаць". Гродзенскія дэмакратычныя актывісты запрасілі консулаў на свае суды"]

На правядзенне Маршу недармаедаў 15 сакавіка ў парку Жылібера іх арышты і штрафы не паўплываюць, кажуць актывісты. Пратэстны настрой грамадства настолькі вялікі, што кожны гатовы выйсці і стаць лідарам, якому не патрэбна чыясьці каардынацыя, кажуць яны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024