Горад

Бярозавік на Савецкай плошчы скончыўся яшчэ да пачатку «Бярозавага фэста»

Вясновы кірмаш «Бярозавы фэст» праходзіў у Гродне 25 сакавіка. «Хітом продажаў» на фэсце арганізатары абяцалі зрабіць бярозавік і слова сваё стрымалі. Сок карыстаўся такім вялікім попытам, што скончыўся яшчэ да пачатку святочнай праграмы. Тыя наведвальнікі, што прышлі на 12.00, калі быў анансаваны пачатак свята, ці трохі пазней, пабачыць ці пакаштаваць сімвал фэста не паспелі.

Найбольш наведвальнікаў збіралася ля гандлёвых шапікаў - адны беспаспяхова спрабавалі знайсці абяцаны свежы бярозавік, другія хаваліся пад навесам ад дажду

[irp posts="16 579″ name="На Дзень Волі ў Гродне пройдзе «Бярозавы фэст""]

На плошчы працаваў выязны гандаль, пляцоўка Чырвонага крыжа, пажарнай службы, байкерскага клуба некалькі гульнёвых зонаў. На сцэне ля Палаца тэкстыльшчыкаў ішоў канцэрт.

Надвор’е не дужа спрыяла забавам. Стаялі наведвальнікі пераважна ў чэргах за гароднінай ці выбіраючы саджанцы, амаль не прыпыняючыся каля сцэны.

Наведвальнікі кірмашу ахвотна набываюць гародніну: «Калі ўжо стаяць, то лепш за прадуктамі. музыку і тут добра чуваць»

Між тым, «Канцэртную праграму для „Бярозавага фэсту“ склалі з нумароў лепшых калектываў горада і раёна», — распавёў галоўны рэжысёр Гродзенскага абластнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, адзін з арганізатараў свята Андрэй Чэпялюк. — Выступаюць калектывы з Верцялішак, Зарачанкі, з Гродна — «Адэпт», аркестр МНС, калектывы Гродзенскага Цэнтра культуры і многія іншыя". Так што музыка і танцы, прынамсі на сцэне, былі ўвесь час.

Канцэрт на Савецкай плошчы ішоў ад 12 да 16 гадзін, незважаючы на дождж. Артысты чакаюць свайго выхаду

[irp posts="16 724″ name="АНЛАЙН: У Гродне прайшла дазволеная акцыя з нагоды Дня Волі"]

А вось абяцанага бярозавіку хапіла ад сілы на паўгадзіны гандлю і хапіла далёка не ўсім ахвотным. Продаж соку пачаўся з 10 гадзін раніцы. Да пачатку ўласна фестывалю амяль ўсе запасы распрадалі. Са словаў відавочцаў, «сок меў такую папулярнасць, што апусташалі машыну літаральна за некалькі хвілін» і «на час пачатку канцэрта распрадавалі ўжо апошні і больш не прыехалі».

Ослік і байкеры чакаюць ахвотных да забаваў. Але вялікага ажыятажу іх прысутнасць на фэсце не выклікае
Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024