У Гродне адзначылі Дзень Волі

У Гродне 25 сакавіка ўпершыню за 15 гадоў прайшла дазволеная ўладамі акцыя на Дзень Волі. Гарадскія ўлады дазволілі адзначыць у Каложскім парку 99-годдзе ўтварэння БНР. Наведала мерапрыемства каля 200 чалавек, усё прайшло без затрыманняў.

Заяўка на правядзеньне мітынгу ў Дзень Волі была пададзеная 10 сакавіка ў час правядзення круглага стала паміж уладай і дэмакратычнымі актывістамі. Заяўнікам выступiў гродзенскі актывіст кампаніі «Гавары праўду» Дзмітрый Бандарчук.

[irp posts="16 724″ name="АНЛАЙН: У Гродне прайшла дазволеная акцыя з нагоды Дня Волі"]

За 2,5 гадзіны акцыі гараджанам распавялі пра гісторыю свята, паднялі набалелыя тэмы, прынялі рэзалюцыю да Гродзенскага гарвыканкама, патрабавалi ад уладаў спыніць пераслед актывістаў і журналістаў, спыніць прапаганду ў дзяржаўных СМІ і вызваліць арыштаваных. У канцы акцыi гродзенцы прачыталі гімн БНР.

На мітынгу кожны жадаючы мог падысці да рупара і выступіць перад людзьмі. Некалькі гродзенцаў скарысталіся гэтым шанцам і выказаліся аб набалелым.

«У Гродне ўсё прайшло добра. Вынікам гэтага мерапрыемства стала рэзалюцыя, якую падтрымалі амаль усе прысутныя на мітынгу. Яе мы ўжо перадалі ў гарвыканкам. Мы спадзяемся, што акцыі ў Гродне і Брэсце стануць прыкладам для ўсёй краіны, таму што прысутныя паказалі прыклад арганізаванасці, правялі ўсё без парушэнняў фармату, а таксама сабралі грошы на аплату ўсіх паслуг, неабходных для мітынгу. Сабралі нават больш: рэшту грошай адправім людзям, якія цяпер на сутках», - распавёў арганізатар акцыі Дзмітрый Бандарчук.

Мітынг 25 сакавіка 2017 у Каложскім парку
Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024