Здароўе і спорт

Зборная Беларусі пацярпела ў Гродне другую паразу ад Швецыі

Другі матч паміж зборнымі Беларусі і Швецыі, які праходзіў у Гродне ў рамках «Еўрапейскага хакейнага выкліку», завяршыўся чарговай перамогай скандынаваў. На гэты раз беларусы прайгралі з лікам 1:5.

I на другой гульні зборных у гродзенскім лядовым не было свабодных месцаў. Заўзятары чакалі рэваншу каманды Дэйва Льюіса. Але гэта не адбылося. У другой гульнi беларусы з яшчэ больш буйным лікам саступілі скандынаўскай камандзе.

Калі ў першым матчы супернікі не маглі доўга паразіць вароты, то ў другім матчы ўжо ў першай дваццаціхвiлінцы госці забілі гаспадарам дзве безадказныя шайбы. Спачатку на 4-й хвіліне пры лікавай перавазе шайбу закінуў Петтэрсан. А праз 10 хвілін той жа Петтэрсан ўжо аддаваў галявую перадачу на Эвэрберга.

У другім перыядзе беларусы сабраліся і здолелі адыграць адну шайбу, аўтарам гола на 24-й хвіліне стаў Кагалёў. Але за 3 хвіліны да перапынку Швецыя рэалізавала чарговую колькасную перавагу, і павялічыла сваё адставанне зноў на дзве шайбы. Дакладным кідком атрымалася адзначыцца Бергстрэму.

У заключнай дваццаціхвілінцы забівалі толькі шведы. Умарк на 45-й хвіліне і Кемпе на 53-й. Апошні наогул забіў гаспадарам, калі яны знаходзіліся ў большасці.

Беларусь — Швецыя — 1:5 (0:2, 1:1, 0:2)

Такім чынам, зборная Беларусі не здолела ў Гродне парадаваць сваіх заўзятараў, прайграўшы абодва паядынкі. Ужо праз тыдзень зборная Беларусi адправіцца ў Францыю, дзе правядзе заключныя матчы Еўравыкліку перад Чэмпіянатам свету 2017.

[irp]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024