27 красавіка 2017 года на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС быў праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару. Былі задзейнічаны падраздзяленні КДБ, МУС, Памежнага камітэту, МНС і іншых дзяржаўных органаў, інфармуе прэс-служба КДБ.

Гэта было адно з планавых мерапрыемстваў у сферы бяспекі станцыі.

Асноўнай мэтай вучэнняў бола забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў да рэалізацыі першачарговых і наступных мерапрыемстваў рэагавання на акты тэрарызму ў дачыненні да АЭС.

Літоўцы не вераць у бяспеку БелАЭС

Кіраўнік літоўскага аператара ліній электраперадачы Litgrid Дайвіс Вірбіцкас лічыць, што АЭС у Астраўцы нельга назваць бяспечнай. Яго словы цытуе Delfi паводле BNS.

Успамінаючы катастрофу на Чарнобыльскай АЭС ва Украіне, Вірбіцкас звярнуў увагу на тое, што гэтую станцыю будавала таксама дзяржава — Расія, чыя дзяржкарпарацыя «Расатам» будуе БелАЭС.

«У нас быў прыклад таго, што можа здарыцца на атамнай станцыі. Як бы не было шкада, але гэта здарылася з АЭС гэтай краіны, якая цяпер будуецца ў Астраўцы, так дайце мне хоць бы адну прычыну, чаму я павінен верыць у поспех больш, чым у няўдачу? «, — сказаў Вірбіцкас.

На мінулым тыдні сойм Літвы прыняў закон аб прыняцці неабходных мер для абароны ад пагроз, што прадстаўляюць небяспечныя АЭС трэціх краін. Небяспечнай будзе названа АЭС, пры будаўніцтве якой і працы не выконваюцца патрабаванні экалагічнай, атамнай, радыяцыйнай бяспекі, парушаюцца міжнародныя пагадненні і канвенцыі, якая з-за геаграфічнага становішча і тэхналагічных асаблівасцяў ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы, навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю.

У чэрвені мінулага года ўрад Літвы ўхваліў план эмбарга электраэнергіі вырабленай на БелАЭС і ў іншых трэціх краінах, па якім яе імпарт у Літву і адначасова ў іншыя краіны ЕС, будзе абмяжоўвацца на таргах у літоўскай зоне біржы Nord Pool. Нядаўна Польшча заявіла, што далучыцца да гэтай ініцыятывы Літвы.

АЭС у Астраўцы будуе расійская дзяржкарпарацыя ядзернай электраэнергіі «Расатам», праект фінансуецца расейскім урадам. Станцыя будуецца ўсяго ў 20 км ад беларуска-літоўскай мяжы і за 50 км ад сталіцы Літвы — Вільні.

Літоўскі ўрад лічыць, што БелАЭС будуецца ў парушэнне правілаў бяспекі, ён таксама турбуецца аб тым, што станцыя можа ўскладніць сінхранізацыю ЛЭП Балтыйскіх краін з Заходняй Еўропай.

Беларусь жа сцвярджае, што станцыя будуецца пры выкананні патрабаванняў бяспекі. На БелАЭС будзе абсталявана два рэактары магутнасцю 1200 мегават кожны. Першы рэактар ​​плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, а другі - у 2020.