Памёр наглядчык гадзінніка на гродзенскім Фарным касцёле Юзаф Ясюкевіч

30 красавіка адышоў у вечнасць спадар Юзаф Ясюкевіч, шматгадовы наглядчык старэйшага ў Еўропе вежавага гадзінніка, які змяшчаецца ў гродзенскім касцёле імя Святога Францішка Ксаверыя. Пра гэта паведамляе сайт grodnensis.by. Падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней.


Занядбаны вежавы гадзіннік аднавілі ў канцы 1980-х па ініцыятыве тагачаснага дацэнта фізічнага факультэта ГрДУ Аляксандра Мілінкевіча. З таго часу, з 1989 года, калі гадзіннік наноў усталявалі ў вежы, Юзаф Ясюкевіч, які прымаў удзел у рэстаўрацыі, штодня ўздымаўся на вежу каб уручную заводзіць механізм. Яго паслугі аплачваў бюджэт горада. Ён быў адзінім у Беларусі наглядчыкам вежавага гадзінніка.

youtu.be/CEyaoc5H5lc

[irp posts="18 792″ name="Загадкі беларускай гісторыі: Гродзенская фара — спадчына айцоў-езуітаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024