Спадчына

Гродзенская мастачка Юлія Болбат адкрыла ў сінагозе першую персанальную выставу

Выстава маладой гродзенскай мастачкі Юліі Болбат адкрылася ў канцы красавіка ў сінагозе і прабудзе там да канца мая. Дзяўчына прадставіла 18 работ, якія павінны прымусіць людзей задумацца.

Выстава Юліі не мае назвы, бо работы не належаць да адзінай канцэпцыі, а кожная нясе сваю сэнсавую нагрузку. Таму называць выставу адным абстрактным словам мастачка не адважылася.

«Сінагога — найпрыгажэйшае месца нашага горада, прасторы шмат, ды і ўсё звычайна па галерэях выстаўляюцца, а мне захацелася чым-небудзь вызначыцца. Шчыра, было вельмі хвалююча адкрываць сваю выставу. Адна справа паказваць дома работы знаёмым, і абсалютна іншае — перад публікай на такой шырокай прасторы. У сценах сінагогі работы выглядаюць інакш. Першая выстава гэта вялікі і сур’ёзны крок да таго, каб далей рэалізоўвацца менавіта ў сферы мастацтва», — распавяла Юлія.

Свае працы мастачка не падпісвала, нягледзячы на тое, што кожная мае назву. Юлія хоча, каб людзі гледзячы на іх самі, думалі над зместам і хай кожны знойдзе свой уласны сэнс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024