Людзі і справы

Гродзенцы сабралі грошы Анатолю Мышкевічу на штраф за адзіночны пікет

Гэта стала вялікай нечаканасцю для Анатоля, бо ён не чакаў, што яго падтрымае такая колькасць гараджан. Нагадаем, Мышкевіч атрымаў штраф 30 базавых велічынь за адзіночны пікет каля будынка аблвыканкама.

Нагодай выйсці на вуліцу для Анатоля стала тое, што яго дзядулю не прынялі належным чынам у мясцовых бальніцах, пераезды паўплывалі на здароўе пенсіянера, у выніку ён памёр.

[irp posts="20 928″ name=" Віну прызнаю, але ў мяне не было іншага выхаду". Анатоля Мышкевіча за адзіночны пікет асудзілі на 30 базавых"]

«Я вельмі ўдзячны гродзенцам, якія мне дапамаглі. Вельмі нечакана было атрымаць столькі падтрымкі. На вечар 4 мая я ўжо меў амаль 580 рублёў. Я выходзіў у цэнтр горада ў надзеі падняць сур’ёзную тэму. Мне здаецца, у мяне атрымалася. Спадзяюся, у будучыні ўсе нашы бальніцы будуць прымаць людзей, нягледзячы на іх прапіску і хваробу. Ужо ведаю дакладна, што ў аблвыканкаме па гэтым пытанні будзе сабраная спецыяльная камісія», — распавёў Hrodna.life Анатоль.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024