Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

400 фатаграфій і сотні цацак. У абласной бібліятэцы адкрылася выстава прысвечаная дзецям Гродзеншчыны XIX-XX ст. - Hrodna.life - навіны Гродна

Выстава пад назвай «Но детских лет люблю воспоминанье…», якая расказвае пра жыццё дзяцей Гродзеншчыны XIX-XX стагоддзяў, адкрылася напярэдадні Дня абароны дзяцей у аддзеле мастацтваў «Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі iмя Карскага». На выставе прадстаўлены экспанаты вядомых гродзенскіх калекцыянераў Аляксандра Севенкі, Алега Ярша і іншых.

Усяго ў бібліятэцы выстаўлена больш за 600 экспанатаў, якія ўжо смела могуць знайсці сваё месца ў музеі. Гэта ўнікальныя фатаграфіі маленькіх гараджан у розны час у парку Жылібера і на старых вуліцах Гродна ды каштоўныя цацкі, якія ў свой час жадалі набыць многія дзеці.

«Наша выстава разлічана не толькі на дзяцей, але і на дарослых, якія з дапамогай многіх экспанатаў змогуць успомніць свае дзіцячыя гады і панастальгаваць.

Упершую чаргу наша выстава прысвечана дзіцячай фатаграфіі: прадстаўлена ў каля 400 здымкаў з прыватных калекцый. Таксама ў нас выстаўлена шмат цацак, пра якія марылі многія савецкія дзеці. Гэта розныя салдацікі, лялькі, а таксама дзіцячая ГДРаўская чыгунка і розная тэхніка. Ёсць у нас і вельмі ўнікальны экспанат — дзіцячая калыска XIX стагоддзя", — распавяла галоўны бібліятэкар аддзела мастацтваў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі iмя Карскага Аксана Богдан.

Выстава будзе доўжыцца ў бібліятэцы па адрасе Савецкая, 25 да верасня. Уваход вольны.

Рэжым работы: з 10.00 да 20.00; пятніца з 10.00 да 19.00, нядзеля з 10.00 да 18.00.
Летні перыяд: з 10.00 да 19.00, пятніца з 10.00 да 18.00, нядзеля з 10.00 да 18.00.
Выхадны дзень — субота.

Даведкі па тэлефоне 77 20 86.