Людзі і справы

«Мой інструмент стаў разыначкай горада». Гродзенец грае на хэндпане ў дворыку Старога замка

Турысты, якія апошнім часам прыязджаюць у Гродна, сустракаюць у дворыку Старога замка вулічнага музыку Аляксандра Зіміна. Ён грае на хэндпане. Што гэта за інструмент і чаму Аляксандр вырашыў выйсці з ім на вуліцу, даведаўся карэспандэнт Hrodna.life.

Хэндпан — гэта такі ўдарны інструмент, які складаецца з дзвюх злучаных металічных паўсфер. Аляксандр — адзіны, хто ў Гродне грае на ім. Гродзенец пазнаёміўся з хэндпанам на вуліцах старой Вільні: пасля ў яго з’явілася думка набыць такі інструмент сабе.

«У 2016 годзе, калі паўстала пытанне, чым зарабіць на жыццё, я сур’ёзна задумаўся пра хэндпан, — распавядае Аляксандр. — Сяброўка пазнаёміла мяне з музыкамі, якія далі мне шмат каштоўных саветаў, пракансультавалі па многіх пытаннях».

Аляксандр набыў ужываны хэндпан па добрай цане. За ім прыйшлося ехаць у Маскву, там ён знаёміўся і вывучаў новы інструмент. Дарога дадому прайшла ў разважаннях: «талерка» спачатку не слухалася пальцаў. Але, вярнуўшыся ў Гродна, ён ужо дакладна ведаў, што інструмент будзе яго.

«Нотны строй: кельцкі мінор, паўночны, халаднаваты. Нібы ён прыляцеў з глыбінь сусвету, зусім касмічнага выгляду з сіняватым адлівам. Я ў яго закахаўся», — расказвае пра свой інструмент Зімін. Набыць хэндпан дапамагалі мама, жонка і падчарка: без іх ідэя так і засталася б недасяжнай марай.

Выйсці на вуліцу Аляксандра прымусіла не толькі жаданне граць для людзей, але і тое, што выжыць на пенсію па інваліднасці вельмі складана. Працу ён не мог знайсці ўжо некалькі гадоў запар.

Вулічны музыка Аляксандр Зімін грае на хэндпане ў браме Старога замка

Стары замак — ідэальнае месца для хэндпана

На хэндпане граюць ва ўсім свеце на вуліцах, на чайных цырымоніях, у ёга-клубах. Гэты інструмент нібы створаны менавіта для такога. Сваім незямным выглядам і гучаннем ён адразу прыцягвае ўвагу. Многія музыкі падарожнічаюць з ім па свеце і нядрэнна зарабляюць выступамі.

«Я вырашыў таксама выйсці на вуліцы і спрабаваць іграць. Мяне клікалі сябры ў Расію. Але склалася інакш, з’явілася магчымасць даць нешта незвычайнае роднаму гораду, і я рады гэтаму.

У Гродне цэнтрам вулічнай музыкі з’яўляецца вуліца Савецкая, але для майго інструмента, яна, як я лічу, не пасуе. Шумна, усе бягуць міма па сваіх справах. Не тая энергетыка, не той настрой. У дворыку Старога замка ціха і ўтульна. Гучанне хэндпана тут аўтэнтычна, інструмент і атмасфера гэтага месца ідэальна спалучаюцца".

Акрамя таго, для Аляксандра важна, што Стары замак наведваюць турысты: для іх інструмент робіцца разыначкай горада. Маўляў, ніхто не чакае ўбачыць і пачуць тут нешта падобнае. Асабліва радуюцца дзеці, калі ім даюць паіграць самім.

Зімін заключыў дамову з кіраўніцтвам замкаў і з пачатку мая адкрыў праект «Дні музыкі ханга ў Старым замку».

Музыка Аляксандра ў асноўным ўсім падабаецца

Вулічная музыка ў Гродне, як і наплыў турыстаў - справа сезонная. З надыходам халадоў пытанне работы зноў стане для Аляксандра вострым. Але ў яго ўжо зараз ёсць варыянт пераезду на некалькі месяцаў у Тайланд. Гэта крайні варыянт, бо з’язджаць надоўга ад родных гродзенец не жадае.

«Мне падабаецца іграць у Гродне. Гараджане і турысты ў захапленні ад маёй музыкі. З супрацоўнікамі замкаў адносіны выдатныя, тут добры калектыў. Некаторыя экскурсаводы ўжо адмыслова падводзяць групы паслухаць гукі хэндпана. Усім жадаючым я даю магчымасць зайграць на сваім інструменце».

Паслухаць мелодыі хэндпана ў выкананні Аляксандра можна з пятніцы па нядзелю ў дворыку Старога замку з 10 да 17 гадзін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024