«Ад ЖЭСа нічога не дачакаешся». Гродзенцы працягваюць самі рабіць у дварах дзіцячыя пляцоўкі

Гродзенцы працягваюць самастойна ў сваіх дварах майстраваць дзіцячыя пляцоўкі. Гэтым разам ад паслуг ЖЭСаў адмовіліся жыхары вуліцы Ажэшкі і праспекта Будаўнікоў. У двух дварах мясцовыя жыхары пачалі будаваць для сваіх дзяцей пясочніцы. Каробкі яны ўжо зрабілі, зараз чакаюць пяску.

[irp posts="28 218″ name=" Фарбуем і пілуем". Як чатыры гродзенскія сям'і ўладкоўваюць дзіцячую пляцоўку ў сябе на падворку"]

«Ад нашага ЖЭСа нічога не дачакаешся, вось і даводзіцца ўсё рабіць самім. Я іх прасіў патрон памяняць у пад’ездзе, так ніхто нічога не зрабіў. А пра пясочніцу я маўчу, хоць раней яна ў нас у двары была, — распавядае жыхар вуліцы Ажэшкі Валерый. — Дзеці ўжо доўгі час прасілі пясочніцу, ці наогул хадзілі ў другі двор гуляцца. Чакаць мне надакучыла і я сам вырашыў зрабіць пясочніцу. Прыйшоў пасля працы, пазбіваў дошкі і ўкапаў. Раблю не для сябе, а для дзяцей двара, хачу каб у іх было нармальнае дзяцінства».

На праспекце Будаўнікоў сітуацыя падобная. Жыхары не сталі чакаць пакуль у ЖЭСа з’явяцца грошы і самі пачалі ўсё рабіць.

«Наконт пясочніцы мы звярталіся ў ЖЭС, але там сказалі, што грошай няма: збірайце і рабіце сваімі сіламі, або чакайце. Мы год прачакалі, але нічога так і не было зроблена, — распавядае жыхарка раёна Насця. - Дзеці растуць, а гуляць ім няма дзе, а ў суседнія двары хадзіць не хочацца, бо там сваіх дзяцей поўна, і ў пясочніцы чаго толькі не знойдзеш. У выніку вырашылі на пляцоўку сабраць грошы, бацькі ўсё патрымалі гэтую ідэю. Пясочніцу зараз зрабілі, а пяску няма. У ЖЭС заяўку пакінулі, але абяцаюць на весну. Шукаем пясок».

Праблема дзіцячых пляцовак у старых раёнах горада часта сыходзіць на другі план. У першую чаргу жыхарам робяць капітальны рамонт дамоў. Але і гэтага прыходзіцца чакаць вельмі доўга. Таму многія ЖЭСы прапануюць жыхарам старых раёнаў самастойна і за свой кошт будаваць дзіцячыя пляцоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024