Каменныя скульптуры ад студэнтаў акадэміі мастацтваў з’явяцца ў мікрараёнах Гродна

Практыка студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Гродне завяршылася перадачай гораду скульптурных кампазіцый. Іх тэматыка навеяна кінастужкамі, якія здымалі ў розныя гады ў нашым горадзе, у тым ліку фільмам па раману Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», піша «Гродзенская праўда».

Сем студэнтаў і выпускнікоў акадэміі з дацэнтам кафедры скульптуры Сяргеем Логвіным упершыню працавалі на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе ААТ «Будоўля» ў Пушкарах. Ім для работы прывезлі валуны і камяні з палёў Гродзенскага раёна, а таксама выдзелілі адыходы вытворчасці камнеапрацоўчага завода — камяні з Карэліі і Польшы. Працы студэнтаў акадэміі будуць устаноўлены ў новых мікрараёнах горада.

- Мы ўжо шмат гадоў праводзім на базе завода розныя пленэры, прадастаўляем месца, зыходныя матэрыялы, інструмент і абсталяванне скульптарам, — распавядае дырэктар ААТ «Будоўля» Павел Бузук. — Цяпер абсталёўваем пляцоўку і навес, дзе ў любое надвор’е могуць працаваць скульптары ці практыкавацца студэнты акадэміі мастацтваў.

Раней на гэтым прадпрыемстве працавалі вядомыя скульптары Гродзеншчыны і Беларусі. У выніку з’явіліся скульптурныя кампазіцыі у парках Жылібера і Каложскім, памятны знак на Кургане Славы, на месцы Фары Вітаўта ў Гродне, у Жыровіцкім манастыры, санаторыі «Азёрны» і іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024