Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У цэнтры Гродна паказалі новыя мадэлі школьнай формы

Швейна-гандлёвая фірма «Элод» пры падтрымцы мадэльнага агенста «Sigma Scouting» у суботу 12 жніўня на Савецкай плошчы прадставіла калекцыі школьнага адзення на 2017−18 навучальны год. Аб навінках формы і пажаданнях навучэнцаў распавяла Hrodna.life мастак-мадэльер фірмы Кацярына Готта.

Фірма «Элод» вырабляе жаночую вопратку шмат гадоў. Паказ школьнай формы напярэдадні навучальнага сезону праходзіць таксама не ўпершыню. У гэтым годзе стваральнікі акрамя дзіцячага адзення вырашылі прадставіць дзелавыя калекцыі: для старшакласніц і для выкладчыкаў.

«Гэтыя калекцыі мы адмыслова распрацоўвалі на 2017 год і вырашылі паказаць на школьным кірмашы ў цэнтры Гродна, — распавядае Кацярына Готта. — Адных новых блузак у нас каля 17 штук.

З года ў год мы робім працу над памылкамі, вывучаем попыт, ходзім па навучальных установах і маем зносіны са школьніцамі. Не забываем мы і аб выкладчыках, з імі мы таксама маем зносіны і для іх распрацоўваем свае калекцыі.

Сёлета мы ўлічылі ўсе заўвагі. Напрыклад, дадалі здымныя дэталі, каб блузка была шматфункцыянальнай, каб яе можна было б надзець як у школу, так і на ўрачыстасць. Таксама стварылі зручныя спадніцы".

Кацярына адзначае, што ў беларускіх школьніц у 2017 годзе ў модзе будзе плiсiроўка на спадніцах. Фірма «Элод» у сваіх калекцыях акурат робіць на гэта ўпор.

Пажаданнi школьніц вытворцам перад стварэннем калекцый былі ў большасці звязаны з тым, каб адзенне было зручным, а таксама якасным. У гэтым годзе цэнавы дыяпазон формы на школьніцу складае ад 20 рублёў і вышэй.