Здароўе і спорт

«Нёман» на сваім лёдзе саступіў швейцарскаму «Цугу»

Падапечныя Сяргея Пушкова ў нядзелю 27 жніўня ў матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў не здолелі супрацьстаяць швейцарскаму «Цугу». На гродзенскім лёдзе госці абыгралі гаспадароў з лікам 3:2.

Пасля паразы ў Фінляндыі ад «Ювяскюля», швецарцы прыехалі ў Гродна толькі за перамогай. Але лёгкай прагулкі па беларускiм лёдзе ім ніхто не абяцаў, бо «Нёман» у першым матчы сёлетняга рызыгрыша Лігі чэмпіёнаў здолеў абыграць аўстрыйскую «Вену».

Швейцарцы з самага пачатку матчу задалі добры тэмп, і «Нёману» на працягу ўсёй першай дваццаціхвілінкі было вельмі складана. Але ў самым канцы перыяду гродзенцы здолелі прымусіць «Цуг» парушыць і зарабіць выдаленне. Рэалізаваўшы колькасную перавагу, «Нёман» закінуў важную шайбу швейцарцам і тым самым пайшоў на перапынак з перавагай ў адну шайбу.

Другі перыяд гродзенцы цалкам правалілi. «Цуг», як і ў першым перыядзе, пачаў актыўна, што і прынесла імгненны вынік. Госці хутка зраўнялі лiк, а пасля і выйшлі наперад. У сярэдзіне дваццаціхвілiнкі яны зрабілі лiк 1:3.

Трэцi перыяд пачаўся з атакі гродзенцаў. Хутка рэалізаваўшы колькасную перавагу, гаспадары здолелі адыграць адну шайбу. Але нягледзячы на старанне гродзенцаў больш у матчы ім забіць не ўдалося. У выніку чырвона-чорныя церпяць першае паражэнне ў сёлетнiм розыгрышы Лігі чэмпіёнаў.

«Нёман» — «Цуг» — 2: 3 (1: 0, 0: 3, 1: 0)

Шайбы: 1:0 — Баярчук (Бадун, А. Маляўка, 19.44 — бол.). 1: 1 — Стольберг (Ламмер, Гроссман, 20.37). 1: 2 — Маккiнтайр (Марцін, 25.31). 1: 3 — Марцін (Дыяс, 31.13). 2: 3 — Дарафееў (Стэфановіч, Пасют, 40.27 — бол. 4×3).

Такім чынам, «Нёман» пасля двух гульняў з 2 ачкамі займае трэцяе месца ў сваёй групе. На другой пазіцыі ідзе швейцарскі «Цуг» — 3 ачкі, а ўзначальвае групу фінская «Ювяскюля» — 6 ачкоў.

Ужо на наступным тыдні «Нёман» працягне выступленне ў Лізе чэмпіёнаў. 3 верасня гродзенцы будуць гасцяваць у «Цуга».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024