Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне адкрылі новы квэст: адчуй сябе чальцом таемнага брацтва і выканай спецыяльную місію! - Hrodna.life - навіны Гродна

Стваральнікі квэструма «Інквізіцыя» — аднаго з самых папулярных у Гродне — пасля невялікага перапынку запусцілі новы квэст пад старым брэндам Real Game. Гэтым разам удзельнікі апынуцца ў пачатку 19 стагоддзя і будуць шукаць важныя дакументы тайнага ордэна.

Стваральнікі новага квэста да непазнавальнасці змянілі памяшканне, дадалі новыя тэхналогіі. Пры гэтым ускладнілі задачу ўдзельнікам: цяпер у гульні давядзецца задзейнічаць усе органы пачуццяў.

«Мы стараемся працягваць тэму гістарычных квэстаў і трохі прасунуліся ў часе, — распавядае стваральнік новага квэста Дзяніс. — Калі раней нашым гульцам у эпоху сярэднявечча трэба было выбрацца з вязніцы, то цяпер мы ўзнавілі дом навукоўца пачатку 19 стагоддзя. Навуковец быў кіраўніком таемнага ордэна і змагаўся з інквізіцыяй. Мы стараліся рабіць такія заданні, каб не паўтараліся ні з адным з квэстаў у горадзе. Мэта — даць магчымасць чалавеку раскрыць у сабе новыя якасці».

Сцэнар новага квэста «Скарб цёмнага брацтва» такі:

«Вы — новыя чальцы таемнага ордэна, які змагаецца з інквізіцыяй. Па патрабаванні каталіцкага духавенства ордэн быў забаронены. Ваш кіраўнік вымушаны быў у поспеху бегчы, не паспеўшы сабраць усё неабходнае. Стала вядома, што ў яго доме праз гадзіну будзе ператрус. Каб даказаць сваю адданасць ордэну, вам неабходна адшукаць і вынесці ўсё самае важнае да прыходу паліцыі. Кіраўнік казаў пра дакументы ордэна, а таксама нейкі артэфакт, якія ні ў якім разе не павінен трапіць у чужыя рукі».

«На сённяшні дзень займацца квэстамі ў горадзе з невялікім насельніцтвам — справа не вельмі прыбытковая. Але нам гэта падабаецца і мы не збіраемся спыняцца. У нас шмат ідэй і розных планаў. Разам з запускам новага квэста, мы падрыхтавалі спецыяльную праграму з аніматарамі і для дзяцей», — дадаў Дзяніс.